Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Барыс КРЭПАК ( 573 cт. ) |
![]() Вядома ж, як цывілізаваны чалавек, а не які-небудзь там “Сабакевіч”, так называлі Ільіча меншавікі, Ленін не мог застацца ў баку ад культуры і мастацтва, бо, па-першае, нарадзіўся ў інтэлігентнай сям’і, і, зразумела, быў дастаткова адукаваным чалавекам; па-другое, прайшоў першакласную гімназію і экстэрнам Пецярбургскі ўніверсітэт, прачытаў стосы кніг, у большасці сваёй хай і “палітызаваных”, паездзіў па перадавых еўрапейскіх краінах.
Далей
|
![]() Год 2020-ты рушыць да свайго завяршэння. Здаецца, шмат памятных дат і падзей прайшло праз ягоныя дні. Я ж згадаю адну круглую дату. Сто пяцьдзясят гадоў таму, у красавіку 1870-га, нарадзіўся Уладзімір Ульянаў. Пагадзіцеся, вельмі рэдкі юбілей, бо прайшоў праз жыццё сучаснікаў нібы незаўважным, хоць штогод імя Леніна атаясамліваецца з Кастрычніцкай рэвалюцыяй, якая на постсавецкай прасторы святкуецца толькі ў нашай краіне. Але мне хацелася б падзяліцца сваімі думкамі пра гэтага чалавека не як пра палітыка і буйнога дзяржаўнага дзеяча, які 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 года разварушыў увесь свет, а ў кантэксце яго непасрэднай сувязі з культурай.
Далей
|
![]() Задума помніка простая: творца — малады, прыгожы, летуценны — як быццам толькі што выйшаў з майстэрні з палітрай і пэндзлем, нядбайна накінуўшы доўгі мастакоўскі халат. Каб, магчыма, у апошні раз убачыць на досвітку роднае сонца над Мінскам перад тым, як сабрацца ў далёкую дарогу і назаўжды пакінуць бацькаўшчыну...
Далей
|
![]() Сто гадоў таму Велімір Хлебнікаў сказаў: “Задачай працы мастакоў было даць кожнаму віду прасторы асаблівы знак. Ён павінен быць простым і не быць падобным да іншых”. Разумею, што тут гаворка ідзе пра рэформу знакавай сістэмы мовы. Але і ў дачыненні да выяўленчага мастацтва сутнасць не мяняецца. І мне здаецца, што творчасць знакамітага беларускага скульптара Уладзіміра Слабодчыкава цалкам адпавядае формуле выбітнага паэта-рэфарматара. Яго асаблівыя знакі - “свабода духу”, “эстэтыка духу” — уключаюць у сябе не толькі ўласна свабоду мыслення, фантазіі, палёту ў нязведаныя сусветы далёкага і нядаўняга мінулага, але і свабоду стэка і пантографа, уменне віртуозна “жангліраваць” пластычнымі аб’ёмамі, складанай прасторай, лініяй, фактурай.
Далей
|
![]() Нехта сказаў, што “стыхія любові ўкладваецца толькі ў рамкі паэзіі”. Дадамо: і ў рамкі выяўленчага мастацтва — таксама. Менавіта такога мастацтва, якому прысвяціў сваё іскрамётнае жыццё выдатны беларускі графік Арлен Кашкурэвіч, чыя мемарыяльная выстаўка твораў працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Яна была арганізавана музеем разам з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, і прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння выбітнага Майстра, хоць дату грамадства адзначала летась. Гэты архіў-музей прадставіў у экспазіцыю са сваіх фондаў некаторыя ўнікальные дакументы , якія тычацца жыцця і творчасці выдатнага майстра. Глядач таксама пазнаёміцца з рэдкімі малюнкамі і жывапіснымі экзерсісамі Кашкурэвіча, што захоўваюцца ў сям’і мастака — у яго дзяцей-мастакоў Тодара і Ігара. Усяго ў рэтраэкспазіцыі прадстаўлена больш за 100 твораў, выкананых ў розных графічных тэхніках, матэрыялах і жанрах: ад станковых гравюр да кніжных ілюстрацый, ад акварэлі да экслібрыса, ад малюнка да жывапісу, ад тэмы про жыццё любімага горада Мінска да глыбокіх роздумаў “пра час і пра сябе”, пра сэнс чалавечага жыцця ў кантэксце сусветнай філасофіі.
Далей
|
![]() Усё далей і далей ад нас вайна. І ўсё далей па адлегласці той гістарычны дзень 3 ліпеня, калі быў вызвалены наш родны Мінск. Так, шмат гадоў мінула з тае сонечнай найшчаслівай падзеі. Але вось з цягам часу вайна, якая бязлітасна вырвала з жыцця трэцюю частку насельніцтва Беларусі, нібы зноў пачынае набліжацца да нас, успамінаецца ўсё часцей і пранізлівей ці то ў кантэксце чорнага 22 червеня, ці то — з радасцю і са слязамі на вачах — у першыя пераможныя майскія дні кожнага года. А самым галоўным нацыянальным падарункам для нас, беларусаў, сталі, мабыць, першыя ліпеньскія дні, калі мы святкуем і вызваленне нашай зямлі ад фашысцкай навалы, і сучасны Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"