Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
![]() Днямі заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, вядомы дырыжор Анатоль ЛАПУНОЎ, які паспеў папрацаваць ва ўсіх вядучых аркестрах нашай краіны, адзначыў свой 81-ы дзень народзінаў. Святкаванне леташняга юбілею славутага майстра, адкладзенае з-за пандэміі, працягваецца. 16 кастрычніка маэстра ўстане за дырыжорскі пульт Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, якому аддаў роўна палову свайго жыцця: пад кіраўніцтвам А.Лапунова пройдзе “Лятучая мыш” І.Штрауса. Са згадкі будучай падзеі і пачалася наша размова.
Далей
|
![]() Народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, рэжысёр і сцэнарыст Аляксандр ЯФРЭМАЎ нядаўна справіў 70-годдзе. Ушанаванне майстра было прымеркавана да закрыцця тэатральнага сезона і прэм’еры “Дзядзькі Вані” (гл. “К” № 32), таму і наша размова з юбілярам пачалася з разваг пра гэты спектакль.
Далей
|
![]() Колішняе далучэнне Заходняй Беларусі да БССР моцна паўплывала на ўсё далейшае развіццё беларускага нацыянальнага музычнага мастацтва. Значнасць гэтай падзеі на ўзроўні культуры падкрэслівае тая акалічнасць, што Першая дэкада беларускага мастацтва ў Маскве, спярша запланаваная на пачатак 1940-га, была перанесена на чэрвень: каб можна было прадэманстраваць здабыткі ўсёй рэспублікі, а не толькі яе ўсходняй часткі. Сапраўды, творцам Заходняй Беларусі было што паказаць!
Далей
|
![]() 16 верасня на сцэне нашага Музычнага тэатра — адметны балет “Пад*Свядомасць”. Дарэчы, ягонай прэм’ерай завяршаўся сезон. Гэту падзею трэба адзначыць асобна, бо яна знамянуе важны творчы этап у жыцці не толькі маладога беларускага харэографа Сяргея Мікеля, але і ўсяго гэтага тэатра.
Далей
| ![]() У Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры ў канцы сезона з’явіўся “Тата”. П’есу сучаснага французскага пісьменніка і драматурга Фларыяна Зелера паставіў мастацкі кіраўнік тэатра Віталь Краўчанка. Спектакль стаў чарговым “моцным арэшкам” для публікі, адначасова салодкім і горкім знутры.
Далей
| ![]() Учора ў Брэсце ў рамках юбілейнага ХХV Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа” пачаўся фінальны тур ІV Міжнароднага конкурсу тэатральнага плаката. Пераможцы будуць вызначаны на ўрачыстым закрыцці фестывалю — 18 верасня.
Далей
|
![]() Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр адкрывае свой 51-ы сезон. Дата абрана — з тымі ж лічбамі, толькі ў зваротным парадку: 15 верасня. Паводле традыцыі, у дзень адкрыцця будзе дэманстравацца адна з нядаўніх прэм’ер — знакамітая рок-опера Аляксея Рыбнікава “«Юнона» і «Авось»” на лібрэта Андрэя Вазнясенскага.
Далей
| ![]() Днямі фестываляў у нас паболее: 6 верасня Магілёўскі абласны тэатр лялек гасцінна прыме гледачоў і ўдзельнікаў тэатральных сустрэч “Лялькін куФЭр”. Пра нязвыклую назву, што пішацца крыху насуперак арфаграфіі, некаторыя асаблівасці праграмы і іншыя цікавосткі мы распыталі дырэктара тэатра Уладзіміра Андрэенку.
Далей
|
ГРАНД у Нясвіжы
Сёння і заўтра ў Нясвіжскім замку адбудуцца “Музычныя ГРАНД вечары”. У Тэатральнай залі прагучаць выбітныя творы сусветнай фартэпіяннай і вакальнай класікі — ад барока да рамантызму. Менавіта такая музыка магла тут гучаць пры колішніх уладарах палаца. А ва ўнутраным дворыку сёння пройдзе яшчэ і традыцыйны “Гранд кірмаш” у стылі 1920 — 1930-х гадоў.
Далей
|
![]() 8 верасня Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі адкрые сезон “Дзікім паляваннем караля Стаха”. Прэм’ерай гэтага спектакля ў сярэдзіне ліпеня завяршаўся мінулы творчы марафон калектыва. Опера Уладзіміра Солтана стала злучальнай ніткай не толькі між двума сезонамі, але і між рознымі эпохамі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"