Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
![]() Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы рыхтуе гледачам да свят ажно тры прэм’еры запар, прычым дзве з іх адбудуцца ў адзін дзень, па звыклым тэатральным прынцыпе: раніца — вечар. Так, сёння і заўтра зранку тут ажыве казачная “Гісторыя шакаладнага дрэва”. Увечары, таксама два дні запар, публіка апынецца на “Скрыжаванні”, а 23 і 24 снежня яе чакае Donna sola.
Далей
| ![]() Калядна-навагодні музычна-тэатральны марафон пачынае свой бег ужо сёння-заўтра. Цікавых праектаў, падрыхтаваных творчымі калектывамі, — процьма. Кожны зможа знайсці штосьці не толькі забаўляльнае, але і, што асабліва актуальна для дзіцячай аўдыторыі, адначасова асветніцкае, скіраванае на выхаванне душы і розуму.
Далей
|
![]() Зоркі на небе маюць звычку падаць, згасаць, запальвацца зноў. А ў нашым Музычным тэатры яны нараджаюцца. Сведчаннем гэтага — назва прэм’ернага спектакля “Нараджэнне зорак”. А наколькі яны насамрэч зоркі і сапраўды нараджаюцца, а не знікаюць, паспрабуем разабрацца.
Далей
|
Па клавішах чорных і белых
Пачатак зімы будзе адзначаны грандыёзнай падзеяй: 1–10 снежня ў сталіцы адбудзецца Міжнародны конкурс піяністаў “Мінск-2021”.
Далей
| ![]() Кожны тэатр мае сваю візітоўку, а то і некалькі такіх пастановак, назва якіх адразу асацыюецца з назвай калектыву. Візітоўкай Мазырскага драматычнага тэатра імя Івана Мележа сёння ўспрымаецца спектакль “Людзі на балоце”, двойчы ўганараваны на нядаўняй Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Лаўрэатамі сталі галоўны рэжысёр тэатра Раман Цыркін і артыст тэатра Міхась Кліменка, які выканаў ролю Халімона Глушака.
Далей
|
Музыканты будучыні
Сёлета спаборніцтва ахапіла юных музыкантаў на духавых і ўдарных інструментах. Уладальніцай Гран-пры стала вучаніца Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Сафія Крат (габой).
Далей
|
![]() 1 снежня ў сталіцы пачаўся Міжнародны конкурс піяністаў “Мінск-2021”. Сёння завяршаюцца праслухоўванні першага туру, другі і трэці пройдуць наступным тыднем. Пераможцы будуць ушанаваны 10 снежня на гала-канцэрце закрыцця творчага спаборніцтва ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Далей
|
![]() Пайшоў з жыцця народны артыст Беларусі, знакаміты оперны спявак Віктар Чарнабаеў. Моладзь, якая толькі цяпер упершыню знаёміцца з нашым Вялікім тэатрам, гэтага саліста можа не ведаць, бо апошнія некалькі гадоў ён ужо не выходзіў на сцэну: як-ніяк, сёлета ўвесну яму споўніўся 91 год. Але ў тыя ж 80 “з хвосцікам” ён яшчэ паспяхова працягваў творчую кар’еру. І для некалькіх ранейшых пакаленняў, пачынаючы з канца 1950-х, быў ва ўсіх сэнсах слова народным, “сваім” і “нашым”, хаця дасягнуць такога яднання з публікай у высокім, а для некаторых і недасягальным оперным жанры куды больш складана, чымсьці на песеннай эстрадзе ці ў фальклорным кірунку.
Далей
|
![]() 25–30 лістапада хор хлопчыкаў і юнакоў імя Ігара Жураўленкі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, якім кіруе Сямён Кліманаў, правёў шэраг канцэртаў і творчых сустрэч у Маскве і Туле. Мерапрыемствы праводзіліся ў рамках плана супрацоўніцтва міністэрстваў культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі на 2019–2021 гг. Больш падрабязна пра тую паездку расказаў дырэктар навучальнай установы Аляксандр ПАЛЯКОЎ.
Далей
|
![]() Літаральна праз некалькі дзён пачнецца зіма, а там не за гарамі і ўсімі ўлюбёныя калядныя святы. Пра тое нагадваюць не толькі першыя сняжынкі, што патрусілі ды зніклі, але і афіша нашага Вялікага тэатра. У сярэдзіне снежня нас чакае ХІ Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. Следам за ім — чарада святочных спектакляў і канцэртных праграм. А ў пачатку наступнага года — дакладна 13 студзеня — у тэатры адбудзецца 13-ы па ліку “старанавагодні” баль. Пра ўсё гэта і многае іншае мы паразмаўлялі з Генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Вячаславам ГАРБУЗАВЫМ.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"