Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
![]() На календары — канец зімы. А ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі — быццам сапраўднае вясновае адраджэнне з яго ўздымам жыццёвай энергіі, бо колькасць значных па-
дзей проста-такі зашкальвае: замежныя гастролі, дамовы з вядучымі маскоўскімі калектывамі на наступны год, юбілеі, перамогі, прыезды зорных салістаў, прэзентацыі.
Далей
|
![]() Афіша Тэатра-студыі кінаакцёра паболела на новае найменне — “Мікітаў лапаць” Міхася Чарота. Зварот да нашай драматургічнай спадчыны пачатку 1920-х з яе ідэалізаваным жыццём беларускай вёскі стаў не звыклай камедыяй, як гэта пазначана ў аўтара, а гэткай стылізаванай і вельмі стыльнай віньеткай, унутры якой — ажылыя лялькі ды выбеленыя статуэткі.
Далей
|
![]() Беларускі дзяржаўны цырк распачаў новую праграму “Вось такі-і-і слон!”, паказы якой працягнуцца роўна тры месяцы — да 29 красавіка. Слон (а дакладней, сланіха Мара 47-гадовага ўзросту) з’яўляецца ў фінале, а дагэтуль, акрамя гімнастаў-акрабатаў-эквілібрыстаў і, вядома, клоўнаў, вы ўбачыце дрэсіраваных коней, малпачак, мядзведзяў і нават гусей.
Далей
| ![]() Канцэрт найноўшай беларускай камернай музыкі “Трамантана”, што заўжды ўспрымаецца гэткім міні-фестывалем лепшых дасягненняў у гэтай галіне, прайшоў у шосты раз. Прычым упершыню — у зале імя Л. Александроўскай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.
Далей
|
![]() Тэатр “Тэрыторыя мюзікла” выпусціў да зімовых канікулаў прэм’еру — “Чараўнік Смарагдавага горада”. У адпаведнасці з назвай, чараўніцтва там хапае. Смарагды таксама маюцца. Але ёсць і іншыя камяні пасярод казачнага горада.
Далей
| ![]() Мінулым тыднем Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прымаў гасцей: у рамках гастрольнага праекта “Стары Новы год з Тульскім акадэмічным тэатрам драмы” былі паказаны чатыры спектаклі, тры з іх — двойчы. Дарэчы, гастролі былі абменнымі: у тыя ж дні, 12 — 16 студзеня, нашы артысты выступалі ў Туле, куды павезлі пяць спектакляў розных жанраў, уключаючы прэм’ерны вадэвіль “L’amour, l’amour — каханне, каханне”, а таксама святочны канцэрт.
Далей
|
![]() 12 і 13 лютага ў Музычны тэатр вярнуўся адноўлены мюзікл “Бураціна” Аляксея Рыбнікава, што быў сцэнічна ажыццёўлены Настассяй Грыненка ў 2003-м і за гэты час ніколькі не страціў пастаноўчай актуальнасці. А некалькі тыдняў таму тут з’явілася абсалютная прэм’ера — вадэвіль “L’amour, l’amour — каханне, каханне”, і гэты спектакль трупа паспела звазіць на гастролі не толькі па Беларусі, але і ў расійскую Тулу. Дык што ж там такога “каханенькага-родненькага”?
Далей
|
![]() Юлія Быкава і Яўген Алейнік даўно вядомыя і як сямейная пара творцаў, што з’яўляюцца аўтарамі некалькіх сотняў песень, і як гурт “Аўра”, дзе вакал Юліі спалучаецца з гітарнымі фантазіямі Яўгена. Песня “Куточак Беларусі”, якую мы сёння прапануем, даўно атрымала папулярнасць — у тым ліку дзякуючы кліпу з выкананнем Алёны Ланской.
Далей
| ![]() Песні Алены Атрашкевіч на словы Васіля Жуковіча даўно сталі ўпрыгожаннем многіх фестываляў і конкурсаў у нас і ў замежжы, куды часцяком выпраўляюцца нашы маладыя спевакі. Творчы тандэм кампазітара са знаным паэтам вельмі прадуктыўны, яго разыначка ў нейкім асаблівым, калі можна так сказаць, шляхетным спалучэнні музыкі са словамі. Тое ж тычыцца і песні “Святло Каляднай зоркі”, прэм’ера якой завяршала нядаўнія ўрачыстасці з нагоды ўручэння прэмій “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі і гучала ў выкананні ўсіх удзельнікаў святочнага канцэрта.
Далей
|
![]() Навагоднія дзіцячыя прэм’еры — заканамернасць, а не навіна. Мяркуючы па апошніх гадах, Новы драматычны тэатр выпрацаваў сваю тактыку. Абіраецца казка, наўпрост не прывязаная да зімы. Ставіцца, круціцца ўсе канікулы, потым застаецца ў рэпертуары — і праз год змяняецца на чарговую. Гэтым разам публіка сустрэла “Іншапланяцёнка”.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"