Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
![]() 24 верасня ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры — прэм’ера аперэты “Кароль вальса”. Кампазітарам пазначаны знакаміты Ёган Штраус — аўтар “Лятучай мышы”, “Цыганскага барона”, “Ночы ў Венецыі”, безлічы вальсаў ды полек, што ва ўсіх на слыху. А вось твора з назвай “Кароль вальса” ў яго няма: такую мянушку далі самому Штраусу яшчэ пры яго жыцці. Што ж за рэбус такі? Амаль дэтэктыў нейкі атрымліваецца. Пра гэта і многае іншае мы размаўляем з дырыжорам-пастаноўшчыкам новага спектакля Мікалаем МАКАРЭВІЧАМ.
Далей
|
![]() 8 верасня Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі адкрывае свой 88-мы сезон. Гэтае спалучэнне трох васьмёрак адразу — ці ж не дадатковы сімвал бясконцасці мастацтва? А яшчэ васьмёрка вымушае згадваць таямнічую ў сваёй прастаце і незразумеласці стужку Мёбіюса, калі падарожжа па адным баку яе паверхні незаўважна прыводзіць на другі. Пэўна, гэтак жа сплятаюцца ў сценах Вялікага опера і балет? Пра адкрыццё сезона, падрыхтаваныя да яго акцыі, далейшыя планы калектыву і многае іншае мы размаўляем з Генеральным дырэктарам тэатра Аляксандрам ПЯТРОВІЧАМ.
Далей
|
![]() Былая мінчанка Настасся ЛУНЁВА ўжо восем гадоў жыве ў Францыі. Прычым працуе па спецыяльнасці — стварае там разнастайныя міжнацыянальныя і ўласна беларускія праекты. І пазіцыянуе сябе так: інструменталіст (цымбалы), кампазітар (дарэчы, член Саюза кампазітараў Францыі), спявачка і рэжысёр беларускага паходжання. На радзіму не забываецца: наша сустрэча адбылася ў час яе чарговага прыезду да сваякоў.
Далей
|
![]() 17 верасня спаўняецца 90 гадоў з дня народзінаў народнага мастака Украіны Яўгена Лысіка, які зрабіў папраўдзе неацэнны ўнёсак у развіццё беларускай сцэнаграфіі, асабліва балетнай. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, дзе працаваў гэты творца (а ў 1979 — 1981 гадах быў нават галоўным мастаком), прымеркаваў да юбілею выстаўку і тры спектаклі, што дазволяць ацаніць талент майстра.
Далей
| ![]() 18 верасня Гомельскі абласны драматычны тэатр адкрывае свой 82-гі сезон. А напярэдадні адбыліся даўно запланаваныя і перанесеныя на восень гастролі калектыву ў Мінску — са спектаклем “Гогаль. Fatum”, зладжаныя Цэнтрам культурных ініцыятыў “Артс КіТ”. Супрацоўніцтва аказалася плённым.
Далей
|
![]() Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр Беларусі працягнуў юбілейны 50-ты сезон прэм’ерай адразу двух аднаактовых балетаў — “Шапэніяна” і “Навелы пра каханне (Іспанскі дывертысмент)”. Падзея была прымеркавана да Дня ведаў, што цалкам апраўдана: абодва балеты калісьці тут ішлі, і сталыя прыхільнікі гэтага тэатра, трэба спадзявацца, іх добра ведаюць. Але ж аднаактоўкі не толькі атрымалі новыя пастаноўкі, але і ўпершыню былі сабраны разам, што на думку кіраўніцтва калектыву павінна было скласці паўнавартасную балетную вечарыну.
Далей
|
![]() Мальераўскі “Тарцюф” апошнім часам — ну проста нарасхват. Узгадаем два нядаўнія спектаклі тэатраў лялек — у Гомелі, потым у Мінску. А яшчэ леташнюю прэм’еру ў Магілёўскім драмтэатры, замежныя пастаноўкі ў нашай фестывальнай практыцы і на кінаэкране. Сталае пакаленне памятае таксама “Тарцюфа” ў Маладзёжным, з Сяргеем Жураўлём, які заўчасна нас пакінуў. Але ж размова пойдзе пра новы спектакль Сучаснага мастацкага тэатра, ажыццёўлены двума рэжысёрамі гэтага калектыву Ігарам
Казаковым і Юрыем Дзіваковым.
Далей
| ![]() На сцэне Камернага драматычнага тэатра, што месціцца ў Доме літаратара, у ліпені адбылася прэм’ера спектакля Ave, Richard паводле “Рычарда ІІІ” У.Шэкспіра. Малады рэжысёр Лізавета Машковіч нечакана для многіх перавяла густанаселенае дзеянне п’есы ў фармат практычна монаспектакля.
Далей
|
![]() Народная артыстка Беларусі, знакамітая балерына і выдатны педагог Ірына Савельева, якая днямі пайшла з жыцця, пакінула пра сябе самую светлую, добрую памяць. Успамінамі пра тое, як яна танцавала, вучыла, выхоўвала, якім чалавекам была, дзеляцца яе калегі і былыя вучні, якія працуюць у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі.
Далей
|
![]() Віцебская абласная філармонія ўвесь жнівень працягвае канцэрты на адкрытым паветры — ва ўнутраным дворыку будынка.
Пра тое, як і калі склалася такая форма, а таксама пра некаторыя падрыхтаваныя артыстамі праграмы мы размаўляем з мастацкім кіраўніком дзяржаўнай канцэртнай установы Уладзімірам
БАБАРЫКАМ.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"