Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
![]() Учора споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння знакамітага дырыжора, народнага артыста СССР Яраслава Вашчака. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі, дзе Яраслаў Антонавіч не толькі працаваў, але і пэўны час быў галоўным дырыжорам, адзначыў гэты юбілей паказам двух аднаактовых балетаў — “Кармэн-сюіты” і “Карміны Бураны”.
Далей
|
![]() Чэхаў на тэатральнай сцэне — з’ява звыклая. Юбілейныя даты становяцца хіба дадатковай нагодай, а зусім не галоўным стымулам для чарговых увасабленняў яго драматургіі. Леташняе 160-годдзе спарадзіла адразу чатыры прэм’еры ў розных тэатрах, прычым паводле чатырох розных п’ес. Чым не квазі-фестываль? Штосьці накшталт: “Мельпамена з Меліхава: беларуская прапіска”. Прычым два спектаклі — сталічныя, яшчэ два — гомельскія. Разгледзім?
Далей
|
![]() Да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі чацвёрты год запар быў зладжаны канцэрт “Жоўтыя зоркі”. А ў канцы мінулага года на іншай пляцоўцы паказваўся эскіз спектакля Memoria Nominis Clara, дзеянне якога адбываецца на месцы гібелі яўрэяў Мінскага гета ў 1941 — 1942 гадах. Дзве розныя падзеі — адзін боль. І аднолькавае жаданне — каб жудасны генацыд больш ніколі і нідзе не паўтараўся.
Далей
| ![]() У канцы гэтага сезона ў афішы Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі павінна з’явіцца папраўдзе гістарычнае найменне — “Дзікае паляванне караля Стаха” паводле Уладзіміра Караткевіча. Опера Уладзіміра Солтана вернецца на сцэну ў варыянце не аднаўлення старога спектакля, а цалкам новай версіі, што закране нават музыку. Днямі на пасяджэнні мастацкага савета тэатра чальцы пастаноўчай каманды на чале з рэжысёрам Ганнай Маторнай выклалі сваю канцэпцыю будучай прэм’еры, пазнаёмілі з макетам і эскізамі касцюмаў.
Далей
|
![]() Сучасная акадэмічная музыка ўсё часцей знаходзіць прытулак не толькі на філарманічнай сцэне і ў адпаведных навучальных установах, але і ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Менавіта тут, на пераходзе са старога будынка ў новы корпус, сімвалічна адзначыў сваё пяцігоддзе праект “Трамантана”, што складаецца з авангардных твораў беларускіх кампазітараў і праходзіць пад лозунгам “У новы год — з новай музыкай”.
Далей
|
![]() У Тэатры-студыі кінаакцёра паставілі “Мышалоўку” паводле аднайменнай п’есы Агаты Крысці. Бяспройгрышны варыянт, асабліва для зімовых святаў! А тым больш, для провадаў Года мышы.
Далей
| ![]() Беларуская чыгунка выпусціла каляндар на 2021 год. Ды не абы-які, а інтэрактыўны. І скіраваны акурат у сферу культуры — “Чыгунка ў творах жывапісу”.
Далей
|
![]() Заўтра, акурат у Дзень закаханых, маладыя оперныя салісты Марта ДАНУСЕВІЧ і Тарас ПРЫСЯЖНЮК запрашаюць у Вялікі тэатр Беларусі на сваю творчую вечарыну Mainstream.Love. Такая назва не адмысловы піяр-ход: спевакі не толькі працуюць разам, але і складаюць шчаслівую сямейную пару.
Далей
|
![]() 3 лютага ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца юбілейная вечарына музыканта і кампазітара Аляксандра БАЛОТНІКА, песні якога настолькі трывала ўвайшлі ў наш ужытак, што ўспрымаюцца за народныя. Адна з іх — “Будзь здаровы, гаспадар!” на верш Алеся Бадака — дала назву ўсёй вечарыне. Адначасова гэты выраз — традыцыйнае беларускае прывітанне, актуальнае сёння, як ніколі. “Сказаў, як звязаў” таксама і прыказка, і яшчэ адна песня юбіляра на словы Аляксандра Лягчылава. Ну а “Чарка на пасашок” на ягоныя ж вершы даўно стала адной з візітовак не толькі ансамбля “Бяседа”, але і іншых калектываў народнай музыкі.
Далей
|
![]() Заўтра Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр вялікім святочным канцэртам адзначае сваё паўстагоддзе — акурат дзень у дзень свайго афіцыйнага адкрыцця, што прыпала на 17 студзеня 1971 года. А яшчэ адным падарункам, што тэатр зрабіў гледачам і самому сабе да юбілею, можна лічыць нядаўнюю прэм’еру расійскага мюзікла “Рамэа vs. Джульета. ХХ гадоў пазней”. Чым не нагода пагаварыць пра каханне, любоў да тэатра і мюзікла — і праверку часам?
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"