Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
![]() Рыхтавацца да Сусветнага дня тэатра творчыя калектывы пачынаюць загадзя — і не толькі рэпеціруюць, што цалкам зразумела, але і некаторыя святочныя мерапрыемствы праводзяць напярэдадні.
Далей
|
![]() Народную артыстку Беларусі Марыю Захарэвіч цяпер з поўным правам можна ганарліва называць ардэнаносцам. Учора на сцэне роднага для яе Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, акурат
перад пачаткам першага паказу адроджанага спектакля “Вечар”, адбылася ўрачыстая імпрэза: знаная актрыса, што аддала гэтаму тэатру амаль 64 гады, атрымала ордэн Францыска Скарыны.
Далей
|
![]() 21 — 27 сакавіка Магілёўскі абласны драматычны тэатр будзе адзін за адным прымаць вядучыя калектывы з іншых гарадоў краіны: тут пройдзе Тэатральны тыдзень “М.@rt.кантакт.by”.
Далей
|
![]() У нядзелю 21 сакавіка адзначыла сваё 95-годдзе адна са старэйшых музыказнаўцаў нашай краіны — кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі Калерыя СЦЕПАНЦЭВІЧ. За больш як 60 гадоў, аддадзеных працы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (з іх больш за 20 — прарэктарам па вучэбнай і навуковай рабоце), выпусціла безліч дыпломнікаў, магістрантаў, аспірантаў — прасцей назваць тых, хто ў яе не вучыўся. І гэта будуць хіба даваенныя выпускі. Бо нават сённяшнія студэнты, што не заспелі яе лекцыі, вучацца на яе шматлікіх кнігах, даследаваннях, навуковых і крытычных артыкулах, вучэбных дапаможніках і іншых матэрыялах, прысвечаных беларускай музыцы. Яна і цяпер, ужо некалькі гадоў як на пенсіі, працягвае працаваць. Апошнім часам выдала ўспаміны “Маё жыццё ў гармоніі з музыкай” і два зборніка навуковых артыкулаў — сваіх і свайго мужа і калегі, доктара мастацтвазнаўства, прафесара Георгія Глушчанкі, які пайшоў з жыцця ў 1994-м. Заканчвае яшчэ адну кнігу — па прынцыпе: “ні дня без радка”. А наконт свайго юбілею жартуе: дайце яго ў ракаходзе, паводле поліфаніі (у кіно такі прыём “ззаду наперад” называецца зваротным рапідам) — атрымаецца ўсяго 59.
Далей
|
![]() Вядомая кампазітар Галіна ГАРЭЛАВА — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, прафесар, загадчыца кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі — адзначыла ўчора 70-гадовы юбілей.
Яе творы ўпрыгожваюць многія значныя канцэрты і фестывалі сучаснай камернай музыкі — не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, дзе друкуюцца ейныя партытуры і адкуль яна атрымлівае ўсё новыя замовы на прэм’ерныя выкананні сваіх опусаў. Бо музыка Гарэлавай як “аўтапартрэтнае” ўвасабленне творцы — гэта спалучэнне тонкай паэтычнасці і філасофскай мудрасці. Але напярэдадні жаночага свята наша размова пачалася з моднай сёння гендарнай праблематыкі.
Далей
|
![]() У Беларускай дзяржаўнай філармоніі завяршылася серыя канцэртаў “Пакуль не йдуць цітры…” Назва праекта — улюбёныя словы маладой піяністкі Алёны Цагалка, памяці якой і прысвечаны гэты фэст, што прайшоў сёлета ўжо ў сёмы раз. Пад “цітрамі” дзяўчына разумела фінал, толькі не кінастужкі — жыцця. А яно ў яе аказалася вельмі кароткім: невылечна захварэўшы, яна памерла яшчэ студэнткай.
Далей
|
![]() У Новым драматычным тэатры з’явілася “Варшаўская мелодыя”. Крыху раней там была прэзентавана і іншая прэм’ера, што застаецца ў рэпертуары, — “Нобелеўскі тыдзень”. Пры ўсёй супрацьлегласці спектакляў, яднае іх тое, што абодва пастаўлены галоўным рэжысёрам тэатра Сяргеем Кулікоўскім, маладым мастаком Лідзіяй Малашэнка і харэографам Марынай Баранавай, якую ў праграмках звычайна называюць рэжысёрам па пластыцы.
Далей
| ![]() Кампазітар і сціпласць — для народнага артыста Беларусі Эдуарда Зарыцкага, якому днямі магло б споўніцца 75 гадоў, гэта было абсалютнай нормай жыцця. Ён не спяваў на вялікай сцэне свае песні, не любіў публічна дзяліцца навінамі, як гэта робяць часцяком медыйныя асобы, ствараючы дадатковыя інфармацыйныя нагоды. Усе самыя вялікія справы ён рабіў моўчкі — пры тым, што меў імгненную рэакцыю і неверагоднае пачуццё гумару.
Далей
|
А два праекты — лепей
На сцэне РТБД не ўпершыню ладзяцца сумесныя праекты — самога тэатра і Цэнтра беларускай драматургіі, што знаходзіцца не проста “па суседству” ў тым жа будынку, а ў шчыльнай узаемасувязі з тэатрам. Бо абедзве ўстановы скіраваны на падтрымку і развіццё айчыннага мастацтва: тэатр не ўяўляе сябе без новых п’ес, а тыя, у сваю чаргу, прагнуць пастановак. Дзве з нядаўніх сумесных прац: спектаклі “Галава” і “С училища” патрабуюць больш дэталёвага разгляду.
Далей
|
![]() Здаецца, ніколі яшчэ да жаночага свята музыканты не адорвалі нас такой колькасцю адметных, разнастайных канцэртных праграм — на ўсе стылі і густы.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"