Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Сяргей ТРАФІЛАЎ ( 166 cт. ) |
![]() Вось ён, сапраўдны культурны трэнд, народжаны на Беларусі! Прычым адначасова сезонны і “доўгайграючы”, заснаваны на лакальных асаблівасцях, а не проста імпартаваны. Карацей, мы выйшлі на пэўны сусветны стандарт у спажыванні культурнага прадукту. Праўда, у замежжы больш відавочныя перадумовы узнікнення трэнда, шырока вядомыя трэндсэтэры і прадказальныя перспектывы. На Беларусі ж атрымалася нечакана... І нечакана добра! Праўда, са сваімі асаблівасцямі.
Далей
|
![]() Дэлегацыя туркменскіх дзеячаў культуры здзівіла на мінулым тыдні дзеячаў культуры беларускай пад час творчай сустрэчы ў Нацыянальным гістарычным музеі. І нават не тым, што заробак кіраўніка дзіцячай школы мастацтваў у Туркменістане складае ў эквіваленце 1000 долараў (хоць вокліч здзіўлення прабег паміж прысутнымі з нашага боку і доўга фланіраваў у паветры залы з партрэтамі шляхцічаў), а тым, што, адкрываючы ўстанову культуры, як і любую іншую, там прынята адкрываць і жылы дом для яе супрацоўнікаў. А то і “гарадок культуры”. А яшчэ ёсць у іх “гарадок навукі”, “гарадок эканомікі” і гэтак далей…
Далей
|
![]() На гэтым тыдні Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь у час сустрэчы з уладальнікам буйной гандлёвай сеткі сказаў: “Канешне, я буду падтрымліваць і настойваць, каб прадавалі ўсё ж такі беларускае. Гэтае патрабаванне прасоўваецца мною ў мяккай форме, але мы будзем больш актыўныя ў дадзеным кірунку, і вы павінны разумець, што трэба прадаваць і беларускія тавары”.
Далей
|
![]() Ёсць такі выраз: “Хвароба росту”. З ім у адносінах да культуры ўсё больш-менш зразумела ды чакана: працэс змен не абыходзіцца без унутранага супраціўлення з боку часткі работнікаў (мо з прычыны паважнага ўзросту, мо праз што іншае) тым пературбацыям, а то і каранёваму перагляду стратэгіі, што маюць прывесці да якасна іншага выніку. Але ж гэтая хвароба лечыцца акурат тым самым вынікам — дасягнутым і перспектыўным адначасова. Апошнім жа часам больш задумваюся пра, скажам так, хваробу боязі росту. Ці — скажам шчыра — абыякавага стаўлення да хоць якіх змен.
Далей
|
![]() — Цягам апошніх тыдняў даводзілася колькі разоў тлумачыць розным зацікаўленым і не вельмі асобам адносіны рэдакцыі “К” і стваральнікаў трыб’юту “Песнярам” пад назвай “Re: “Песняры”. Паколькі працэс гэты вымагае шмат часу, прапаную тлумачэнне на старонках газеты.
Далей
|
![]() Валерый ВЯДРЭНКА за некалькі гадоў, пры падтрымцы фотарэсурсу “Знята”, зафіксаваў стан беларускай фатаграфіі ў асобах на стыку нулявых і дзясятых гадоў ХХІ стагоддзя ў больш як трох дзясятках гутарак з майстрамі розных пакаленняў і мастацкіх платформ, аб’яднаных у цыкл “Сустрэчы з легендамі”. Гэта зрэз, так бы мовіць, з дрэва жывога. Ахвяруючы дзеля гэтага працай ва ўлюбёным творчым кірунку — фотапластыцы, суразмоўца нядаўна скончыў сваё пагружэнне ў сарцавіну зрэзу, а мо і глыбей: сягнуў да каранёў. Гаворка — пра перакладзеную ім галоўную кнігу выдатнага фатографа ХХ стагоддзя, нашага земляка Яна Булгака. Праца над перакладам і, што істотна, яго будучыня ды асоба гуру пачатку мінулага стагоддзя — у маналогах Валерыя Вядрэнкі.
Далей
Каментарыі (1)
|
![]() Да 75-годдзя з дня нараджэння славутага земляка — Чэслава Нэмэна, ураджэнца Старых Васілішак, што на Шчучыншчыне, — працягваем даследаванне кантактаў артыстаў ансамбля “Песняры”, найперш яго “залатога складу”, з гэтым рок-музыкантам, кампазітарам, паэтам, мастаком. Месцам першай сустрэчы ў 1971-м, нагадаем, стаў польскі горад Сопат, дзе і ладзіцца славуты фестываль песні. Але сёння працягваем друкаваць успаміны ўжо не ўдзельнікаў той сустрэчы. Так, “Песняры” розных скліканняў таксама мелі, хай часцяком і выпадковыя, стасункі з Нэмэнам.
Далей
|
![]() Да 75-годдзя з дня нараджэння славутага земляка — Чэслава Нэмэна, ураджэнца Старых Васілішак, што на Шчучыншчыне, — працягваем даследаванне кантактаў артыстаў ансамбля “Песняры”, найперш яго “залатога складу”, з гэтым рок-музыкантам, кампазітарам, паэтам, мастаком. Месцам першай сустрэчы ў 1971-м, нагадаем, стаў польскі горад Сопат, дзе і ладзіцца славуты фестываль песні. Але сёння працягваем друкаваць успаміны ўжо не ўдзельнікаў той сустрэчы. Так, “Песняры” розных скліканняў таксама мелі, хай часцяком і выпадковыя, стасункі з Нэмэнам.
Далей
|
![]() Не так даўно папрасілі мяне ў прыватным выдавецтве зірнуць у якасці рэдактара тэксты да альбома, які аб’яднаў пад адной вокладкай рэпрадукцыі твораў выяўленчага мастацтва з фондаў айчынных музеяў. Пачаў я знаёміцца з тым тэкстам не з ягонага лагічнага пачатку, а з раздзела, прысвечанага беларускім творцам. І вось тут мяне чарговы раз прымусіла задумацца адно пытанне, што, прызнацца, набіла ўжо аскому.
Далей
Каментарыі (1)
|
![]() 40 кадраў — 80 абліччаў. Статычныя побытавыя здымкі літоўскага фатографа Вітаўтаса Станёніса з адзінай няспаленай самім аўтарам плёнкі. Выпадкам яна захавалася і вяртае ў год 1946-ты, калі ў Літве ўводзілі пашпарты. Так, тыя 40 кадраў — будучыя 3х3,5 см: фота на дакументы (такая і назва выстаўкі ў Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”).
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"