Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Сяргей ТРАФІЛАЎ ( 166 cт. ) |
![]() 21 лістапада "Беларускія песняры" далі вялікі канцэрт у мінскім Палацы Рэспублікі ў суправаджэнні "Lipnitsky Show Orchestra". Прапануем фотарэпартаж з падзеі.
Далей
Каментарыі (6)
|
![]() 21 лістапада "Беларускія песняры" выступаюць з вялікім канцэртам у Палацы Рэспублікі сумесна з "Lipnitsky Show Orсhestra".За колькі дзён да канцэрта мы атрымалі магчымасць пабываць на рэпетыцыі абодвух калектываў. Пра гэта — наша фотарэпартаж.
Далей
|
![]() Як пяецца ў адной вядомай сучаснай песні, “галоўнае — не што, а як”. Пра гэтую зусім не новую ісціну мне падумалася, калі суботнім вечарам у айчынным шоу “100 мільёнаў” на канале Агульнанацыянальнага тэлебачання двое маладога веку мужчын хаатычна перакладалі тоўстыя пачкі з грашовымі знакамі са стойкі на стойку. Яны спрабавалі адгадаць, якое ж слова рускай мовы абазначае беларускае “крэйда” (так, менавіта адгадаць, а не прыгадаць). Варыянты адказаў: “стол”, “карандаш”, “мел”, “фломастер”. Вам патрэбна хвіліна на роздум?
Далей
|
![]() Рэпертуару для мяне як сольнага артыста дастаткова. У першую чаргу за кошт таго, што пакрысе хачу аднавіць частку тых вартых увагі рэчаў, якія ў свой час практычна не выконваліся на канцэртах “Песняроў” па розных прычынах. Іх няма ў запісах, але якія там годныя музыка, паэзія!.. Хочацца выказаць сваё бачанне творчасці ансамбля ў рэчышчы традыцыі. Дый над тым жа сольным рэпертуарам патрэбна дзесьці працаваць. Пытанне ў тым, дзе менавіта. А дакладней — за якія грошы.
Далей
Каментарыі (1)
|
![]() У беларускай фатаграфіі маецца адзін неаспрэчны козыр: яна — ёсць. Усе астатнія якасці, уласцівыя фатаграфіі як культурна-сацыяльнай з’яве, практычна адсутнічаюць.
Далей
| ![]() Ці хапае мне сёння рэпертуару як сольнаму артысту? У гэтым сэнсе мне пашанцавала: магу выконваць творы, што любяць слухачы ў маім выкананні з часоў “Песняроў”, а цяпер і “Беларускіх песняроў”. І хаця працую па-за гуртом не так шмат, бачу пэўныя праблемы калег-салістаў.
Далей
Каментарыі (3)
|
![]() Цягам паўгода стаўлю над сабой своеасаблівы эксперымент: чытаю кнігі толькі на беларускай мове. Раблю так не ўпершыню, але раней гэтага вымагала, скажам, праграма ВНУ, а цяпер атрымалася… проста так. Недзе пасля трэцяй кнігі запар я заўважыў заканамернасць і вырашыў яе падтрымаць. Вось такая асабістая варыяцыя на тэму акцый у падтрымку чытання, пагатоў — на роднай мове.
Далей
|
![]() Вось-вось у сталіцы распачнецца ІХ Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. Пасля Мінск ды некаторыя абласныя цэнтры чакае яшчэ адзін форум, канцэпцыя якога базуецца на класічнай музыцы: Фестываль Уладзіміра Співакова. Дзякуючы знакамітым народным артыстам СССР, сусветна вядомым музыкантам і дырыжорам мы не толькі займелі перыяды цягам года з высокай класікай і многімі праслаўленымі яе выканаўцамі, салістамі ды калектывамі, а таксама цудоўную традыцыю, але і занялі сваё месца на фестывальнай карце: канцэрты пад імёнамі Башмета і Співакова ладзяцца ў многіх краінах свету. Такім чынам, Беларусь — у трэндзе.
Далей
Каментарыі (2)
|
![]() "Квартэт" заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь — удзельнікаў залатых складаў “Песняроў” азнаёміўся ў рэдакцыі “К” з трыб’ютам знакамітаму ансамблю. Па нашай просьбе прадзюсар праекта “Re: “Песняры” Сяргей Будкін пайшоў на пэўную рызыку, даўшы праслухаць будучы рэліз у прэмастэрынгавым запісе музыкантам i салістам, што склалі на чале з кіраўніком ансамбля, народным артыстам Беларусі, народным артыстам СССР Уладзімірам Мулявіным славу легендарнаму калектыву (прычым наша ўмова: матэрыял як са станоўчымі, так і з крытычнымі меркаваннямі, якімі б яны ні аказаліся, выйдзе да рэлізу дыска!). Па нашай жа просьбе знайшлі час для гэтай сустрэчы за “круглым сталом” i заслужаныя артысты краіны Уладзіслаў Місевіч (далей у тэксце — У.М.), Анатоль Кашапараў (А.К.), Валерый Дайнэка (В.Д.) ды Уладзімір Ткачэнка (У.Т.). Адразу было зразумела, што разбор матэрыялу будзе сур’ёзным. І тым больш строгім, што паміж некаторымі колішнімі артыстамі тых самых “Песняроў” ды сучаснымі выканаўцамі, чые творы выйдуць на трыб’юце, розніца ва ўзросце перавальвае за сорак гадоў. А ўявіце, колькі прамінула музычных пакаленняў ды змен стыляў за такі час... Урэшце, новыя версіі сваіх песень ужо ўхваліў знакаміты кампазітар — народны артыст Беларусі, народны артыст СССР Ігар Лучанок. А вось кампазітар Алег Молчан з версіяй сваёй песні “Малітва”, наадварот, не пагадзіўся. Наперадзе, як плануе прадзюсар, — перамовы са спадчыннікамі аўтарскіх правоў Уладзіміра Мулявіна. Ну а працэс “перазагрузкі” пакрысе пайшоў…
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"