Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Сяргей ТРАФІЛАЎ ( 166 cт. ) |
![]() У суседзяў — чарговая навінка (нават крыху зайздросна ад усё больш высокага ўзроўню іх культурнай актыўнасці і асабліва — ад магчымасцей для рэалізацыі задум): напрыканцы лістапада адкрылася Усерасійская віртуальная канцэртная зала.
Далей
|
![]() На сённяшнім "Форуме" — абмеркаванне новых літаратурных твораў, вартых падтрымкі дзяржавы і цікавых самаму шырокаму колу чытачоў. Мы сабралі тры меркаванні, якія падкрэсліваюць актуальны і зразумелы тэзіс: такая работа мусіць з'явіцца, патрэба ў ёй — неаспрэчная, а вось якім чынам і хто патэнцыйна можа яе стварыць — пытанне дыскусійнае. Запрашаем далучыцца да дыскусіі ўсіх ахвотных, і найперш тых, чый лёс непасрэдна знітаваны з кнігай.
Далей
|
![]() Што ўяўляе з сябе сучасны музей гісторыі горада? Якія магчымыя варыянты яго канцэптуальнага і прадметнага напаўнення? Ці ўсе замежныя прыклады варта пераймаць? А што наконт такога важнага аспекта, як манетызацыя ўзятай за аснову канцэпцыі развіцця? Паспрабую адказаць на гэтыя пытанні на прыкладзе ўстановы, якой кірую.
Далей
|
![]() Скажыце шчыра, ці змяняецца ваша стаўленне з нейтральнага на скептычнае, калі вы чуеце ў адной звязцы словы “сацыяльныя сеткі” і “культура”? Для мяне нейкай мяжы непрыняцця ў гэтым плане няма: я не пагаджуся, што масавасць альбо даступнасць такіх медыя зробяць культурнай прасторы “мядзведжую паслугу”, пазбавіўшы яе налёту элітарнасці.
Далей
| ![]() Ці патрэбны нам супергероі ў культуры? Скажам, у горадзе Мінску? А ў рэспубліцы наогул? Лепш без іх, бо цалкам дастаткова штодзённай дзейнасці, якая таксама прынясе свае вынікі? Проста, вынікі з’явяцца пазней, чым патрэбна, калі вада падточыць-такі камень. У такім выпадку я заўжды непакоюся пра тое, каб згаданае “пазней” не спазнілася настолькі, што і вынікі акажуцца марна страчаным часам.
Далей
|
![]() Піяніст, кампазітар, аранжыроўшчык Аляксандр Віслаўскі прадставіў разам са сваімі калегамі-музыкантамі новую праграму на вершы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, што сёлета пайшоў ад нас у іншы свет. Аб'ектам увагі музыканта, вядомага, сярод іншага, сваім удзелам у знакамітых "Песнярах" напрыканцы 1980-х - пачатку 1990-х, сталі творы хрысціянскай лірыкі сучаснага нацыянальнага класіка. Праграма атрымала назву "Беларусь - Радзіма кахання" і была прадстаўлена ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 19 снежня. А новы калектыў, у складзе якога апроч самога Аляксандра Віслаўскага, гітарыст Сяргей Касарэўскі-Багарадаў і барабаншчык Алесь Собаль, проста ў час канцэрта атрымаў назву "Студыя Нёман" (паводле назвы першай студыі спадара Віслаўскага). Прапануем увазе чытачоў невялікі фотарэпартаж з падзеі.
Далей
|
![]() Журналіст "К" пабываў на паказе версіі знакамітай рок-оперы "Ісус Хрыстос - суперзорка" ад расійскага тэатра Стаса Наміна ў Палацы Рэспублікі. Перадаць атмасферу дапамогуць фотаздымкі з нашага сюжэта.
Далей
|
![]() А давайце крыху пагаворым па шчырасці. Мне так падаецца, што і вас калі-нікалі наведвалі падобныя думкі, якія апанавалі і дагэтуль не адпускаюць па выніках ХХІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”. Дык вось: чаму нашы артысты, рэжысёры, кінадзеячы (у залежнасці ад імпрэзы — падстаўце адпаведныя прафесіі) апынаюцца на сваім жа фестывалі вельмі часта па-за фокусам увагі? А многія — наогул “за бортам” падзеі?..
Далей
|
![]() На гэтым тыдні адбыліся здымкі адборачных канцэртаў да Нацыянальнай музычнай прэміі “Ліра”. Запрашэнне іх наведаць уключала і трэк-лісты тых выступленняў. На падставе іх уважлівага вывучэння ўзніклі некаторыя развагі пра сутнасць Нацыянальнай музычнай.
Далей
Каментарыі (2)
|
![]() Жаданне выказацца па тэме ў дачыненні да вынесенай у назву рубрыкі тактыкі культурнага развіцця ўзнікала неаднойчы. Прычым хацелася зірнуць на сітуацыю праз прызму культуры абласцей і раёнаў: ці існуе яна, тая зваротная сувязь, у культурнай сферы? Ці адчуваюць пульс запытаў асобны работнік культуры, пэўная ўстанова і прадстаўнікі кіраўнічых інстанцый?
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"