Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Сяргей ТРАФІЛАЎ ( 166 cт. ) |
Азірацца на культуру і “фільтраваць” піяршчыка
Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, Мемарыяльны комплекс “Хатынь” выступаюць сёлета асноўнымі лакацыямі Х Беларускага міжнароднага медыяфорума “Партнёрства ў імя будучыні: спадчына Вялікай Перамогі”. Спрэс — установы культуры. І якія!
Далей
|
![]() Пад час майстар-класа па спецыфіцы працы акцёра тэатра на экране, які зладзіла творчая майстэрня “Тэрыторыя кіно”, мне давялося даць адказы на некалькі пытанняў. Мяркую, не стане лішнім тое, што цікавіла наведвальнікаў сустрэчы, агучыць і праз старонкі газеты “Культура”. Мо камусьці гэтыя думкі пададуцца патрэбнымі, прынамсі, у спасціжэнні акцёрскай прафесіі.
Далей
|
![]() Якое маё стаўленне да вакальных конкурсаў, папулярных апошнім часам? Па шчырасці, дваістае.
Далей
|
![]() У Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры адкрылася выстаўка архіва кампазітара Ігара Паліводы да 65-годдзя з дня яго нараджэння. Адкрыццё прайшло ў фармаце невялікага камернага канцэрта, дзе былі прадстаўлены творы маэстра з яго аўтарскіх праграм.
Далей
|
![]() На гэтым тыдні журналісты "К" сустрэліся адразу з трыма цікавымі творцамі. Гэта народны мастак Беларусі Май Данцыг (з ім мы рыхтуем вялікае інтэрв'ю для рубрыкі "Рэдакцыя плюс..."), народны артыст Беларусі Віктар Манаеў (ён даваў мастар клас па спецыфіцы працы артыста тэатра ў кіно) і народны артыст Літвы Юозас Будрайціс, які наведаў краіну ў рамках прэм'еры стужкі "Беларусьфільма" пад назвай "Салодкае развітанне Веры". Чакайце сустрэч з гэтымі асобамі на палосах "К".
Далей
|
![]() Ёсць такое паняцце — “месца сілы”. А ёсць іншае — “аварыя”. Бывае і так, калі яны спалучаюцца. На жаль, вынік пры такой кантамінацыі рэдка выходзіць за межы прадказальна-лапідарнага. Прынамсі, на ўзроўні мыслення, свядомасці, разумення магчымасцей і межаў спалучэння неспалучальнага. Якраз такія думкі апанавалі, калі на гэтым тыдні нашу рэдакцыю (у шэрагу іншых айчынных медыя) запрасілі асвятляць штогадовы фестываль “Музычныя вечары ў Мірскім замку” тэлеканала “АНТ”.
Далей
|
![]() У гэтым нумары мы працягваем знаёміць чытачоў са старонкамі дзённіка выдатнага беларускага кампазітара Ігара Паліводы. Як “К” распавяла на пачатку артыкула ў пазамінулым нумары, намі выбрана форма ўмоўнага дыялогу паміж кампазітарам і ягонай удавой Вольгай Палівода праз 19 гадоў, што прайшлі з часу сыходу ад нас Ігара Ігаравіча. Менавіта Вольгай Пятроўнай, сярод іншага, захаваны архіў рукапіснай і машынапіснай спадчыны Паліводы — музычнай ды літаратурнай, што адкрываецца для даследчыкаў феномену знакамітага творцы.
Далей
|
![]() Вольга Палівода не давала інтэрв’ю 19 гадоў. І пра сустрэчу мы дамаўляліся бадай год. Так доўга шукалі нагоду, каб гутарка набыла канкрэтны вынік па ўшанаванні памяці мужа Вольгі Пятроўны — знакамітага беларускага кампазітара Ігара Паліводы. Папулярызацыяй ягонай творчасці Вольга Палівода займаецца ці не ўвесь гэты час. Яе намаганнямі разам з іншымі неабыякавымі творчымі асобамі зладжаны вечары памяці кампазітара ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, зняты дзве дакументальныя стужкі пра Ігара Ігаравіча, выпушчаны нотны зборнік яго твораў, якія гучаць няхай і не заўжды з вялікіх сцэн, але ж далучаюць да работ маэстра ўсё больш выканаўцаў розных пакаленняў. А яшчэ Вольгай Пятроўнай захаваны архіў рукапіснай і машынапіснай спадчыны Паліводы — музычнай ды літаратурнай, што даступны для даследчыкаў феномену гэтага творцы.
Далей
|
![]() Сённяшні выпуск рубрыкі “Рэдакцыя плюс…” незвычайны тым, што яго героем стаў не айчынны творца, а замежнік. Гэта лідар украінскага гурта “Акіян Эльзы”, кампазітар, прадзюсар Святаслаў ВАКАРЧУК. Напярэдадні тура па беларускіх абласных цэнтрах ён знайшоў час, каб адказаць на пытанні журналістаў “К”. Прычым, як мы заўважылі, адным з ключавых слоў у лексіцы Вакарчука з’яўляецца “шчыра” — і яго варыяцыі. Вось на такой хвалі, падаецца, і прайшла гутарка.
Далей
|
![]() Вось што мы страцілі, так і не адшукаўшы замены, — гэта заахвочванне далучацца да культуры ў самым шырокім сэнсе сем’ямі. Каб усе разам, каб больш пераканаўча атрымлівалася для дзяцей, каб не “да ліхтара” было і дарослым. Пра гэта падумалася пад час нядаўна наведанага канцэрта аднаго небезвядомага айчыннага гурта.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"