Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Сяргей ТРАФІЛАЎ ( 166 cт. ) |
![]() "К" ужо распавядала аб падрыхтоўцы шчучынскага палаца Друцкіх-Любецкіх да адкрыцця ў час святкавання Дня беларускага пісьменства. Нашы карэспандэнты зафіксавалі чарговы этап работ і краявіды набярэжнай, дзе помнік і змешчаны.
Далей
|
![]() Гэтым разам журналісты “К” завіталі ў госці да народнага артыста Беларусі, мастацкага кіраўніка Заслужанага калектыву нашай краіны ансамбля “Сябры” Анатоля ЯРМОЛЕНКІ. Пагутарылі ж мы на такую колькасць тэм, што нават сціплы іх пералік даваць, відаць, не мае сэнсу.
Далей
Каментарыі (17)
|
![]() У гэтым нумары “К” працягвае знаёміць чытачоў са старонкамі дзённікавых запісаў вядомага беларускага кампазітара Ігара Паліводы ў фармаце віртуальнага дыялогу з яго ўдавой Вольгай Палівода. З гэтых старонак выглядае складаная натура маэстра з яго трапнымі ацэнкамі і вострым словам.
Далей
|
![]() Мы працягваем друкаваць вытрымкі з віртуальнага дыялогу Ігара Паліводы (праз яго дзённікі, што ён вёў у 1980 — 1990-я гады) і ўдавы кампазітара Вольгі Палівода (праз яе развагі, якімі яна падзялілася з “К”). Гэтым разам фрагмент “дыялогу праз 19 гадоў” будзе прысвечаны бачанню маэстра крызісных з’яў у ансамблі “Песняры”.
Далей
|
![]() З 21 мая ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі працуе выстаўка архіва кампазітара, музыканта Ігара Паліводы. У ёй прадстаўлены яго рукапісы, як нотныя, так і празаічныя творы, фрагменты фантастычнага рамана, дзённіка, фотаздымкі, асабістыя рэчы творцы… Мы ж працягваем друкаваць вытрымкі з віртуальнага дыялогу Ігара Паліводы (праз яго дзённікі, якія ён вёў у 1980-я — 1990-я) і ўдавы кампазітара Вольгі Палівода (праз яе развагі, якімі яна падзялілася з “К”). Гэтым разам фрагмент “дыялогу праз 19 гадоў” будзе прысвечаны бачанню працы аранжыроўшчыка — адной з іпастасей Ігара Паліводы ў музыцы — на прыкладзе перыяду працы музыканта ў ансамблі “Песняры”. І пачнём з агульнай ацэнкі з дзённіка маэстра вартасці работы аранжыроўшчыка для калектыву. Таксама ў гэтай частцы закранаецца тэма ацэнкі Ігарам Ігаравічам вядомага калектыву.
Далей
|
![]() Не так даўно ў мяне запыталі, чаму “многія ўдзельнікі “Песняроў” розных складаў абвяшчаюць выдатнай тую ці іншую музыку і яе выканаўцаў, а вось ансамбль, у якім самі ўдзельнічалі, нярэдка змешваюць і ўтоптваюць вядома з чым і вядома ў што?”
Далей
|
![]() Наведаў свайго сябра, які жыве ў мястэчку (урэшце, сітуацыя тычыцца не выключна гэтай умоўнай кропкі N. на карце рэспублікі). Спытаўся пра культурную сітуацыю там. Аказалася, што зачынілі дзіцячую бібліятэку. “Але гэта і слушна: у яе зайсці было страшна з дзіцём — у такой струхлелай драўлянай хатцы ўстанова месцілася…” — адразу зазначыў мой сябар. “А кнігі?” — пытаюся я. І атрымліваю адказ, які прымушае мяне, прынамсі, задумацца. Урэшце, у ім нічога асаблівага для бібліятэкараў нашай краіны, што працуюць не першы год ва ўмовах аптымізацыі.
Далей
|
![]() У маі адбыўся Мінскі тыдзень дызайну, які дазволіў зірнуць на гэту галіну творчасці (як у яе мастацкім вымярэнні, так і ў прыкладным) часам у нечаканых ракурсах. Гаворка як пра стацыянарную экспазіцыю айчынных і замежных адмыслоўцаў у рамках выстаўкі “Мэбля. Дызайн. Інавацыі”, так і пра open-air-праект у Траецкім прадмесці. Адной з вартасцей, што, урэшце, і мае быць уласцівым дызайнерскай працы, сталася наяўнасць многіх экспанатаў “у матэрыяле”, а не, як тое часцяком у нас заведзена, на эскізах. Гэта значыць, што рэчы можна (і варта) было кранаць рукамі. Але не менш важным з’яўляецца і той факт, што Мінскі тыдзень дызайну дазволіў акрэсліць асноўныя тэндэнцыі, што пануюць у названай сферы. Урэшце, ці так гэта? Мы абмеркавалі падзею з яе арганізатарамі — куратарамі Аленай КАРПІЛАВАЙ, Андрэем КАРАВЯНСКІМ і Юрыем ТАЎБКІНЫМ. У выніку, атрымаўся “круглы стол”, падчас — з вострымі, але патрэбнымі вугламі. Як і заўсёды, будзем рады пачуць і меркаванні іншых спецыялістаў па пытаннях, узнятых пад час гэтай размовы.
Далей
|
![]() У Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі працуе выстаўка архіва кампазітара, музыканта Ігара Паліводы. Зірнем на гэты праект з пункту погляду яго важкасці ў сучаснай культурнай прасторы.
Далей
|
![]() Брэнды, брэндзіраванне, нэймінг, прамоўшн, геатэгінг… Такімі тэрмінамі сферы рэкламы, запазычанымі з англійскай мовы, прынята карыстацца, каб апісаць і пэўныя стадыі рэалізацыі паспяховага культурнага праекта. Іх ужывае таксама “К” у сваіх публікацыях, датычных развіцця культуры рэгіёнаў. Але можна канстатаваць: і ў сталіцы з укараненнем сучасных тэхналогій культурнага маркетынгу паўстаюць пытанні. Атрымліваецца, што “слана” і не заўважылі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"