Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Сяргей ТРАФІЛАЎ ( 166 cт. ) |
Акцэнты і акцэнтуацыя
Стажыроўкі студэнтаў-філолагаў з блізкага і далёкага замежжа ў нашай краіне сваім вынікам мусяць мець не толькі авалоданне азамі мовы, але і перадачу праз яе духоўнага набытку нашай краіны — з’яў культуры і мастацтва ў іх гістарычным развіцці, — адметнага іміджа Беларусі ў свеце. Менавіта гэтая тэма і зацікавіла карэспандэнта “К”, калі ў рэдакцыю патэлефанавалі з філалагічнага факультэта БДУ і запрасілі сустрэцца з групай сербскіх стажораў — будучых навукоўцаў і настаўнікаў. Пра іх культурныя ўражанні ад Беларусі, рэпрэзентацыю імі сваёй нацыянальнай своеасаблівасці і ўспрыняцце нашай гутарым са студэнтамі Бялградскага універсітэта Анай Груіч, Наташай Нікаліч, Іванай Мрджа, Аліверай Праліцай, Аляксандрай Джукіч і Ураашам Джорджавічам.
Далей
|
Тварам да сонца
Па-першае, ён нарадзіўся ў Старых Васілішках, што ў Шчучынскім раёне Гродзеншчыны, у 1939 годзе. Адсюль — лагічнае “па-другое”: сёлета споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння выдатнага творцы, а яшчэ — 30 з часу апошняга наведвання ім родных мясцін. Па-трэцяе, з рэдакцыяй “К” падзяліўся ў электронным лісце ўспамінамі пра канцэрт Чэслава Нэмэна ў Мінску наш зямляк — цяпер жыхар Пскова — Уладзімір Луцкер. А па-чацвёртае… Па-чацвёртае — паэзія і музыка. Хаця яны, мусіць, для гэтай асобы заўжды былі “па-першае”. Усё гэта пра Чэслава Нэмэна — знакамітага польскага рок-музыканта ХХ стагоддзя, чые ўгодкі цягам усяго 2009-га святкуюцца і ў Беларусі. Зямля наша ўзгадавала гэты талент. Напярэдадні 70-годдзя з дня ўз’яднання Беларусі, якое адзначаем 17 верасня, і наогул, зважаючы на россып круглых дат, што паядноўваюць яго постаць з нашай краінай, згадваем пра музыканта на старонках “К”.
Далей
|
![]() Стэрэатып: Інтэрнет — сусветная сметніца. У чарговы раз пераконваюся ў зваротным: гэта і сусветная скарбніца. Блукаючы па веб-прасторы, натрапіў на дужа нестандартныя фотаздымкі “Песняроў” 1972 і 1974 гадоў. Праз электронную пошту пазнаёміўся з уладальнікам архіва Юрыем Скварцовым — у сярэдзіне 1970-х — віцебскім школьнікам, цяпер — намеснікам тэхнічнага дырэктара буйной расійскай авіяцыйнай кампаніі. Паколькі не было магчымасці сустрэцца асабіста (Юрый жыве ды працуе ў падмаскоўным Жукоўскім), некалькі тыдняў доўжылася наша з ім віртуальная перапіска, у якой, апроч гісторыі здымкаў, выявілася паўдзесятка прызабытых твораў з рэпертуару “Песняроў”.
Далей
| ![]() Ёсць музыка, якую чуем і нібыта прасякаемся яе настроем, гармоніяй і пачуццём. Сёння часцей за ўсё стаўка робіцца на тыя спалучэнні гукаў, якія дастаткова бачыць не чуючы. Нарэшце, звышудалы варыянт для ХХІ стагоддзя — музыка, што паядноўвае ў сабе, так бы мовіць, аўдыяльны і візуальны кампаненты. Ды вось толькі няма ні ў адным з прыведзеных апісанняў закончанага трывання: пачуць, убачыць, з’яднаць — выбудаваць гукамі ўласную і непадобную музычную рэчаіснасць. Гітарысту-віртуозу, аўтару і выканаўцу Аляксею Скрыпніку гэта, падаецца, удалося напоўніцу.
Далей
|
![]() Як пісьменніка белы аркуш… Мусіць, такой жа загадкавай сілай прыцягнення музыканта палоніць ліст нотнай паперы. Выпісаць душу сваю словам і гукам, якія “свет яшчэ паўторыць, як паўтараў ужо не раз”. Перад чытачамі “К” — старонкі беларускай паэзіі вачыма заснавальніка і лідэра легендарных “Песняроў” Уладзіміра Мулявіна. З’яве і напрамку айчыннай музыкі 1 верасня споўнілася 40 гадоў. У інтэрпрэтацыі Мулявіна вершы сапраўды ўскрылялі “запушчанай на волю птушкай” песні. А колькі засталося “неоконченного...”, паводле вызначэння Уладзіміра Маякоўскага, таксама ўвасобленага ў музычным спектаклі “песняром”, ва ўмоўным ладзе, з дадаткам “калі б”…
Далей
|
![]() “Дзе сустрэлі вестку пра тое, што дзіцячае “Еўрабачанне-2010” пройдзе ў Мінску?” — запытаўся на самым пачатку размовы ў намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі, тэлевядучага і прадзюсера Аляксандра МАРТЫНЕНКІ. “Сустрэў, зразумела, на працоўным месцы, а вось амаль упэўнены ў такіх прыемных навінах быў яшчэ пад час “дарослага” песеннага спаборніцтва ў Маскве”, — адразу “закруціў” інтрыгу суразмоўца. Зрэшты, нездарма за ранішняй кавай з Аляксандрам Мартыненкам неаднаразова гучалі словы “сацыяльная значнасць”, “брэнд”, “крэатыў” у дачыненні да дзіцячага “Еўрабачання”. Заўважым, у каманды Белтэлерадыёкампаніі, што займаецца конкурсам, ужо ёсць канкрэтныя задумы, якім быць шляху да фіналу і самой кульмінацыі спеўнага спаборніцтва праз паўтара года.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"