Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Сяргей ТРАФІЛАЎ ( 166 cт. ) |
![]() Знакамітаму спеваку Валерыю ДАЙНЭКА, вядома ж, 65 гадоў не дасі. Але афішы найбліжэйшага канцэрта ансамбля “Беларускія песняры” ў Мінску маюць дадатковую “прывязку” да гэтай даты заслужанага (а па сутнасці – даўно ўжо народнага) артыста Рэспублікі Беларусь. Але пагутарылі мы пра рознае: пра тое, як заставацца хлапчуком у любым узросце і ідэальна падрыхтавацца да канцэрта, на карысць чаго Дайнэка адмаўляецца ад сваіх аранжыровак у “Песнярах” і чаму не спявае “Белавежскую пушчу”. А таксама пра тое, ці будуць на юбілейным выступе танцы, пер’е і дзяўчаты з вялізнымі... вартасцямі. 29 лістапада, акурат у дзень народзінаў Дайнэкі, адбудзецца канцэрт ансамбля "Беларускія песняры" да яго важкай даты ў сталічным Палацы культуры Мінскага аўтазавода.
Далей
|
![]() Нарэшце, прыспеў час падвесці вынік нашага “каласавання” ў апошнюю суботу лета. Нагадаем, газета “Культура” супрацоўнічала з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа ў праекце “ПаКаласімся!”
Далей
|
Знарок і не
Распавяду пра назіранні, якія ўпэўнілі мяне, наколькі малы час і, у маштабах краіны, невялікія выдаткі патрэбныя для таго, каб сфармаваць у самай шырокай грамады ўяўленне станоўчасці ўсведамлення сябе беларусамі. Карацей, пра незнарочысты і знарочысты патрыятызм.
Далей
|
![]() Дзве невялікія зацемкі, якія ўскосна ці наўпрост маюць дачыненне да тэмы турызму ў сталіцы. І да тэмы Года культуры ў тым шырокім разуменні, якое вызначалася пры яго абвяшчэнні: культура вытворчасці і земляробства, культура сямейных адносін і быту, культура добраўпарадкавання населеных пунктаў і гэтак далей.
Далей
|
![]() Сёлетні Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Славянскі базар у Віцебску” сапраўды хацелася глядзець. І заўзець за беларускага ўдзельніка Аляксея Гроса. Я, напрыклад, упершыню ў жыцці тры дні глядзеў гэты конкурс менавіта каб скласці ўражанне пра Аляксея, яго канкурэнтаў і агульны ўзровень спаборніцтва. І мой, і, мяркую, многіх іншых інтарэс звязаны з прафесійным падыходам да прасоўвання артыста, элементамі тактыкі якога варта скарыстацца многім падзеяўтваральным установам сферы культуры.
Далей
|
![]() Ужо гэтымі днямі (і яшчэ амаль два месяцы) беларускі гурт сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” скарае Злучаныя Штаты Амерыкі. Айчынны прадзюсар Віталь Супрановіч так сказаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы пра гэту падзею: “Роўна 40 гадоў таму пачаліся гастролі легендарных “Песняроў” па ЗША. Праз 40 гадоў не менш легендарныя “Стары Ольса” рушылі заваёўваць Злучаныя Штаты! Супадзенне? Не думаю!” І адразу прыгадваецца фраза з нейкай заакіянскай газеты ў 1976-м: “рускае ўварванне на заходнім рок-фронце”. Мы яе смела карэктуем (як гэта варта было рабіць і тады, каб жылі “Песняры” ў рэаліях больш блізкіх да нашага часу): уварванне — адназначна беларускае, а фронт — цяпер медывальны, сярэднявечны. Наша газета будзе сачыць за выступамі гурта і, па меры паступлення свежай інфармацыі, паведамляць вам пра тое, як праходзіць тур.
Далей
|
![]() У Мінск на пару дзён завітваў генеральны дырэктар “Рускага радыё ва Украіне”, вядучы ўкраінскага ж “Радыё “Рокс” Сяргей КУЗІН, вядомы і ў Беларусі як шматгадовы лідар айчыннага FM-эфіру. “К” пацікавілася ў суразмоўцы яго бачаннем шэрагу паралеляў у культурах і шоу-бізнесе нашай дзяржавы і суседняй.
Далей
|
![]() Сёння зноў вяртаемся да тэмы культурных ініцыятыў, якіх чакае Міністэрства культуры краіны ў рамках абвешчанай акцыі. Журналісты "К" пачалі выказваць меркаванні ў № 32.
Далей
|
![]() Інавацыі пачынаюцца з мультсерыяла? або Зноў пра тое, што рэдкая птушка “даляціць” да эфіраў з нашым кіно
Далей
|
![]() Пра пачатак шэрагу вартых увагі ініцыятыў Года культуры было абвешчана 11 жніўня падчас прэс-канферэнцыі першага намесніка міністра культуры Рэспублікі Беларусь Ірыны Дрыга. Многія з іх былі агучаны ў Рэспубліканскім плане мерапрыемстваў Года культуры. Праводзіцца шэраг падзей упершыню ў гісторыі рэспублікі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"