У сярэдзіне чэрвеня мінчанам быў паднесены падарунак-выклік: з гастролямі прыехаў Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр. Насамрэч хутчэй адбыўся абмен: трупа РТБД з'ехала ў Гомель, а яны — да нас, з двума спектаклямі маладога і амбіцыйнага рэжысёра Віталя Краўчанкі, чатырма найталенавіцейшымі акцёрамі і грузавікамі (чамусьці здаецца, што толькі ў грузавік магло змясціцца гэтае багацце) дэкарацый.