Фестываль “Купальскае кола — ХІІ” адбыўся 27 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. Гэтым разам ягоны фармат давялося скараціць з трох дзён да аднаго, бо замежныя ўдзельнікі не змаглі прыехаць з-за пандэміі каранавіруса. Але ж нішто не перашкодзіла прыхільнікам Купалля адзначыць самае вясёлае летняе свята.