Чароўныя сусветы Кацярыны
Трэці год запар лепшым сцэнографам Беларусі называюць Кацярыну Шымановіч —
у 2018 годзе прэмія імя Івана Ушакова, першага мастака Купалаўскага тэатра, дасталася ёй
за дэбютны спектакль “Запалкі”, летась гэтай жа ўзнагародай адзначылі працу Кацярыны
ў якасці мастака-пастаноўшчыка спектакля “Радзіва Прудок”, а сёлета прэмію вырашылі
ўручыць за спектакль “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”,
над якім наша гераіня працавала разам з Сяргеем Ашухам. Усе тры пастаноўкі — Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы. Толькі некалькі гадоў, як Кацярына Шымановіч
выпусцілася з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, а спіс яе прац ужо можна назваць бліскучым — нядаўна ён папоўніўся “Каралём Лірам” на купалаўскай сцэне і “Коткіным домам” у Вялікім тэатры оперы і балета, наперадзе — “Тутэйшыя” ізноў у тэатры імя Я. Купалы.
Паспрабуем жа разгадаць сакрэт поспеху Кацярыны ШЫМАНОВІЧ.
Далей