Аператыўнасць работнікаў культуры Ашмянскага раёна ў справе рэгулярнага інфармавання “К” заслугоўвае слоў самай шчырай падзякі. Штотыднёва ў пошце нашай газеты — некалькі надзённых навін з гэтага рэгіёна. Гэтым разам гаворка ішла пра візіт міністра культуры Рэспублікі Беларусь Юрыя Бондара ў аграгарадок Гальшаны 29 чэрвеня.
Святкаванне Купалля, што спрадвек было звязана з летнім сонцастаяннем і ўласціва многім еўрапейскім народам, у Беларусі мае свае асаблівасці. Вось ужо ў 11-ты раз яго галоўнай пляцоўкай стане аграгарадок Александрыя на Шклоўшчыне: 11 — 12 ліпеня тут пройдзе Рэспубліканскае свята “Купалле”, вядомае пад назвай “Александрыя збірае сяброў”.
Калектывы і салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі ладзяць адначасова дзве акцыі: “Майстры мастацтваў — працаўнікам сяла” і “Культурнае лета: майстры мастацтваў — дзецям”.