Таямніцы Манюшкаў
У папярэдніх частках мы ахапілі “Віленскі перыяд” (1840 - 1858 гг.) жыцця Станіслава Манюшкі. Ад шлюбу з Аляксандрай Мюлер (якая, згодна з метрычным запісам аб хросце, аказалася на год старэйшай за мужа, а не на два маладзейшай, як лічылася раней, да фактычна гвалтоўнага “высялення” кампазітара ў Варшаву яго швагерам Янам Мюлерам і “стрыечным швагерам” Каралем Штурмам. Гісторыя апошняга “ва ўсей яе непрыгажосці”, падаецца, упершыню прадстаўленая цалкам. Бо раней Штурм, нягледзячы на ягоную паўсюдную прысутнасць у жыцці Станіслава Манюшкі, быў абсалютна прахадным персанажам у “манюшказнаўцаў”.
А ў новым раздзеле “Таямніцаў” мы працягваем распавядаць пра сваякоў кампазітара. Як і раней, гэта будуць пераважна новыя і “вельмі добра забытыя” звесткі. І пачынаем мы з продкаў жонкі Станіслава, якія адыгралі немалую ролю ў станаўленні беларускага тэатра і сталі “сведкамі” ў адной заблытанай гісторыі з мінуўшчыны нашай оперы.
Далей