“І стала балюча і травам, і росам...”
Святых паняццяў, як і сяброў, у чалавека не павінна быць шмат. Мама, тата, Радзіма. У нашай краіне яшчэ, вядома, Дзень Перамогi. Напэўна, кожнае 9 Мая многія дастаюць са скрыначак ордэны і медалі сваіх сваякоў, што вярнуліся з палёў Вялікай Айчыннай вайны і засталіся на іх, і раскладваюць узнагароды на стале. Паднімаюцца чаркі, вымаўляюцца нягучна тосты, у вачах з’яўляюцца слёзы. Спяваюцца песні. Уключаючы, абавязкова, “Дзень Перамогі”, якая для людзей савецкіх і постсавецкіх не мае нацыянальнай прыналежнасці. У гэты дзень дастанем такія ўзнагароды — маіх дзядулі і траюраднага дзядзькі — і мы з мамай. Таты — афіцэра савецкай арміі, сына афіцэра, што прайшоў ад Сталінграда да Берліна, — з намі не будзе: ён так марыў сустрэць у коле сям’і 75-годдзе Перамогі, але не дажыў да Святога свята тры з невялікім месяцы... Напярэдадні Дня Перамогі “К” папрасіла вядомых дзеячаў культуры распавесці аб іх любімых творах, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне.
Далей