Бенька і Чабурашкі
Бадай што любімыя словы Святланы Бень — “цудоўны, цудоўная”. Так яна кажа пра мастакоў, паэтаў, музыкантаў, рэжысёраў — асабліва пра тых, з кім працуе, — пра песні, кнігі, карціны, спектаклі… Многа цудоўнага і чароўнага яна бачыць навокал, але і сама яго стварае — і як музыкант, спявачка, аўтар песень, і як актрыса, рэжысёр. Праз усё жыццё разам з Бенькай — так ласкава яе называюць — ідуць музыка і тэатр. 15 гадоў таму пачаўся музычны праект кабарэ-бэнда “Серебряная свадьба”, які стаў папулярным у многіх краінах і займеў вялізную армію прыхільнікаў, — але у 2016-м ён скончыўся. І неўзабаве Святлана выйшла на публіку як актрыса і рэжысёр спектакля “Из жизни насекомых” паводле вершаў Мікалая Алейнікава. Прайшло чатыры гады, вялікія сцэны канцэртных залаў і клубаў засталіся ў мінулым. Магчыма, камусьці нават падаецца, што Бенька некуды знікла. Насамрэч, проста не так многа людзей зараз бачыць яе творчасць. Але якраз гэтаму Бенька і радая.
Далей