Жыццё на “другім дыханні”
Ёсть такое разуменне “другое дыханне”. У побыт яно прыйшло са спорту. Гэта калі арганізм, пераадолеўшы стрэс, выкліканы рэзкім павышэннем нагрузкі, перабудоўваецца пад экстрым і зноў уваходзіць у трывалы рабочы рытм. Хто школьнікам ці студэнтам на занятках па фізкультуры бегаў крос, памятае стан, калі, здаецца, няма ўжо сіл, і раптам аднекуль яны бяруцца. Уключаецца тое самае “другое дыханне”.
Мяркую, гэтае разуменне можна перанесці на жыццёвы досвед увогуле. Я гляджу на нашых ветэранаў, на плечы якіх у 1941 годзе звалілася вялікая бяда, і якую яны здолелі вытрымаць, перамагчы. Больш за тое, набытае ў цяжкія гады “другое дыханне” і сёння вызначае іх, у добрым сэнсе, зацятасць, працавітасць і жыццялюбства. Усё гэта ёсць у характары народнага мастака Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва.
Далей