Тэст на чалавечнасць
Нейкі капелан Першай сусветнай вайны трапна заўважыў, што ў акопах няма атэістаў. Згадаў пра гэта пасля вось якой навіны з назвай “Святыя носяць белае”. Унутранае ўбранне адной з цэркваў у кітайскім Ухане распісалі… выявамі ўрачоў у белым антывірусным спецадзенні. Сваіх ратавальнікаў народ узвёў у ранг святых. Так, у пікавыя моманты жыцця, якое мяжуе са смерцю, мы ўспамінаем Бога. А кожны, хто не шкадуе ўласнага жыцця для твайго выратавання, — святы.
Кіраўнік урада Ірландыі падчас пандэміі будзе сумяшчаць свае абавязкі з працай доктара, бо ён у медыцыне — дыпламаваны спецыяліст. Па ўсяму бачна, ён любіць сваіх людзей. На такой любові трымаецца ўсё і ў прафесійных адносінах, і ў маральных стасунках.
Далей