Назва “Кошчын дом” цягам некалькіх пакаленняў дзяцей і бацькоў трывала асацыявалася з казкай Самуіла Маршака. Цяперашняй дзятве 0+ (а менавіта так пазначаны спектакль у афішы) бліжэй мультсерыял “Тры каты”. Наш Вялікі тэатр вырашыў “прымірыць” пакаленні бабуль і ўнукаў: паставіў “Кошчын дом” у нязвыклай для вядомага сюжэта візуальнай стылістыцы.