Не “проста старыя кнігі”…
Гэтымі днямі ў СМІ ўжо ў каторы раз абмяркоўвалася тэма рэстытуцыі вывезеных за межы Беларусі культурных каштоўнасцяў. Нічога новага пачуць не давялося, а зробленыя ў выніку высновы былі звыкла маласуцяшальнымі. Маўляў, ніхто нам ужо цяпер нічога не аддасць... І раптам, бы першая вясновая маланка, прагрымела навіна пра вяртанне ў Беларусь некалькіх кніг з легендарнай бібліятэкі Храптовічаў. Сюжэт гэты настолькі пазітыўны, што нават апошні песіміст здатны зноў займець веру ў жыццё! Ці часта так здараецца, каб ініцыятыва сыходзіла ад таго, чыім набыткам сталі вывезенныя з нашых земляў каштоўнасці? Зрэшты, як мы зараз пераканаемся, пра пасіўнасць атрымальнікаў у дадзеным выпадку казаць ніяк не выпадае…