Узроставы цэнз для спадчыны
Навіну пра запланаваную рэканструкцыю мінскага кінатэатра “Масква” айчынная архітэктурная супольнасць амаль аднадушна ўспрыняла неадназначна. Пераўтварэнне пазнавальнага паводле сваёй формы будынка ў шкляную піраміду хтосьці з неабыякавых мінчукоў наўпрост назваў варварствам. І сапраўды, перайначыць архітэктурны твор — гэта бадай тое самае, што намаляваць сваю карціну паверх іншай.
Зрэшты, дзеля справядлівасці, варта адзначыць: яшчэ параўнальна нядаўна апошняе зусім не лічылася нечым заганным, і “багамазы” ХІХ стагоддзя не вагаючыся пакрывалі свежымі фарбамі старыя пабляклыя фрэскі. Уласна, гэта я да таго, што стаўленне да тэмы спадчыны ў грамадстве заўсёды мянялася — як і самі яе паняційныя межы. І ад таго, наколькі хутка (і ў які бок) у нас будуць рушыць гэтыя працэсы, у немалой ступені залежыць лёс як “Масквы”, так і многіх іншых падобных аб’ектаў.
Далей