Светлыя Ганцавічы
Даведаўшыся пра паездку аглядальніка “К” у “свой” раён, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ганцавіцкага райвыканкама Віктар Супрун настойліва парэкамендаваў мне паспець зазірнуць у Раённы дом рамёстваў у самім горадзе. “Кіруе ім сапраўдны прафесіянал у галіне культуры Ала Васільеўна Занька, — паведаміў ён. — Будынак, у якім знаходзіцца ўстанова, адрамантавалі ў канцы 2017-га года так, што паказаць яго сёння не сорамна чыноўнікам самых высокіх рангаў. Адно задавальненне кіраваць ім! Дакранаючыся ж непасрэдна да дзейнасці Дома рамёстваў, скажу наступнае: працуе ён не горш, чым арганізацыі падобнага профілю краіны. Галоўнае — удалося захаваць пераемнасць пакаленняў. Да нядаўняга часу ў раёне пражывалі чатыры ўмельцы, што насілі званне народны майстар Рэспублікі Беларусь. (На жаль, ткачыхі і вышывальшчыцы Феаніі Яўстаф’еўны Крысюк ужо няма на гэтым свеце.) На змену ж заслужаным спецыялістам, ім у дапамогу заўсёды гатовыя прыйсці іх вучні, якія толькі яшчэ ўчора пачыналі навучацца рамёствам”.
Ігнараваць запрашэнне Віктара Міхайлавіча я, вядома, не мог…
Далей