Уплецены ў агульны пояс
Кульмінацыйным момантам імпрэзы стала далучэнне да традыцыі яднання рэгіянальных культур, распачатай Віцебскай вобласцю. Сімвалам такога яднання, добрых адносін, агульнай павагі і любові да беларускай культуры, духоўнай спадчыны і знакам ушанавання гісторыі абласных цэнтраў народнай творчасці стаў Беларускі пояс рэгіянальных культур. Ён складаецца з паясоў, сплеценых у кожнай асобнай вобласці. І кожны абласны цэнтр-юбіляр уплятае ў агульны пояс унікальную самабытнасць сваёй культуры. Надзвычай квяцісты ды ёмісты той пояс.
Далей