Нечаканае падарожжа
Ужо тыдзень усе неабыякавыя да кіно абмяркоўваюць вынікі мінскага кінафестывалю. Віншуем Украіну з Гран-пры — “Атлантыда” Валянціна Васяновіча атрымала “Золата” Лістапада — 2019”. Віншуем Грузію з бліскучымі акцёрскімі работамі: Левана Гелбахіані, што сыграў у грузіна-шведскай карціне “А потым мы танцавалі” Левана Акіна, безумоўным хіце нашай кінапрэсы, і Саломэ Дземурыю, выканальніцу галоўнай ролі ў фільме “Удых-выдах” Дзіто Цынцадзе. Віншуем Польшчу з выдатнай рэжысурай — “Цела Божае” Яна Комаса атрымаў адзнаку ў гэтай намінацыі. Ды, вядома, цешымся за Беларусь — стужкі Андрэя Куцілы, Кірыла Галіцкага, Максіма Шведа былі прызнаны лепшымі ў дакументальным і ігравым кіно Нацыянальнага конкурсу, а таксама адзначаны Гільдыяй кінакрытыкаў і кіназнаўцаў Беларускага саюза кінематаграфістаў.
Ды ўсё ж сярод пераліку прызоў не забудуся і на выбар міжнароднага журы кінапрэсы FIPRESCI, які спыніўся на карціне аўстрыйца Андрэаса Хорвата “Ліліян”. Адзнака супольнасці кінажурналістаў, часткай якой сёлета з’яўлялася і я, супала з рашэннем журы конкурсу “Маладосць на маршы”. Улічваючы новы досвед на фестывалі, не магу прайсці міма спакусы агляду дэбютаў кінаформу — самых незбалаваных увагай карцін-удзельніц “Лістапада”.
Далей