Для кагосьці Астравеччына найперш звязана з шыкоўным касцёлам у Гервятах (я калі ўпершыню пабачыў, хадзіў вакол, рот не закрываючы, гадзіны дзве), для кагосьці — з узвядзеннем атамнай станцыі. Для мяне гэты раён асацыюецца з гістарычнымі персаналіямі, пра якія я даведаўся калісьці ў мясцовых бібліятэках. Вакол легендарных асоб і будуецца работа ўстаноў культуры.