10 кастрычніка, напярэдадні Дня работнікаў культуры, у Беларускім культурным цэнтры духоўнага адраджэння, што месціцца ў Храме-помніку ўсіх святых, адбылася ўрачыстая імпрэза ў гонар тых, хто паводле слоў класіка, пакліканы “сеяць разумнае, добрае, вечнае”.
Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” браў удзел у цырымоніі ўручэння міжнароднай прэміі Ziva Award 2019 і быў удастоены галоўнай узнагароды, бо прызнаны лепшым славянскім аб’ектам спадчыны.
Па словах загадчыка навукова-асветнага аддзела комплексу Аляксея Малочнікава, мерапрыемства ў чарнагорскім горадзе Бар ладзіў Міжнародны фонд “Форум славянскіх культур” пры падтрымцы Міністэрства культуры Чарнагорыі.
Гістарычна ў будынку Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ладзілі не адно спектаклі. Яшчэ 130 гадоў таму будаўнікі прадугледжвалі магчымасць ператварыць глядзельную залу ў пляцоўку для грамадскіх танцаў. З дапамогай спецыяльных кранштэйнаў падлогу ўздымалі да ўзроўню сцэны — і распачыналі гарадскі баль. У свой соты сезон купалаўцы вырашылі адрадзіць традыцыю: 14 снежня ў яго сценах пройдзе дабрачынны Венскі баль. Саарганізатарам імпрэзы выступае кампанія А1 Беларусь. Мерапрыемства пройдзе пад патранатам Пасольства Аўстрыі ў Беларусі.