Персанальны боль, неспакой — вось што мусіць далучаць да кіно
Яшчэ да сустрэчы з польскімі кінематаграфістамі Даніялем Хазановічам і Філіпам Марчэўскім пачула пра іх працу выдатныя водгукі. Проста нечакана на вуліцы сустрэлася з прадзюсарам Леанідам Каліценем і рэжысёркай Нэлі Васілеўскай, асобамі небезвядомымі ў айчынных кінаколах, якія шчыра прызналіся, што Cinema Lab, у якой яны цяпер прымаюць удзел — адна з лепшых кароткатэрміновых школ у іх практыцы. Сумесны разбор кінапраектаў разам з польскімі ментарамі дазволіў аўтарам убачыць свае гісторыі ў новым ключы. Даведваюся падрабязнасці: што за школа і хто прыехаў. Чатырохдзённую лабараторыю для айчынных кінематаграфістаў зладзіла Майстэрня сацыяльнага кіно пры падтрымцы Нацыянальнай камісіі па справах UNESCO. А прыехалі Даніял ХАЗАНОВІЧ і Філіп МАРЧЭЎСКІ — выкладчыкі Кінашколы Анджэя Вайды, рэжысёры, сцэнарысты, чые працы ўганараваны не на адным міжнародным кінафестывалі.
Далей