Не забавы дзеля
Ёсць прафесія, сутнасна скіраваная на фармаванне нацыі. Так, я — пра работнікаў культуры Беларусі. Цягам не аднаго дзясятка гадоў не стамляюся даводзіць пра іх высакароднае прызначэнне. І не стамлюся. Не дзеля забаўкі прыйшлі яны на гэты свет. Яшчэ, падаецца, Макіявелі казаў, што народ, які ўмее маляваць, чытаць, спяваць ды танцаваць, здольны на многае не толькі ў мастацтве, але і ў эканоміцы ды навуцы. Уменні гэтыя даюць не толькі дзіцячыя школы мастацтваў, але і клубы, бібліятэкі, музеі.
Так, прынамсі, павінна быць. Апаненты запытаюцца: “Чаму ж ад гэтых высілкаў няма часам канкрэтнага выніку?” Барацьба дабра са злом — працэс працяглы. Дый кадравая праблема замінае. Ад яе і ў свята не схаваешся. Не ўсе ведаюць, што паміж масавіком-забаўнікам і, скажам, бібліятэкарам-асветнікам ці клубнікам-выхавальнікам такая ж розніца, як і паміж копіяй карціны ды яе арыгіналам.
Далей