Пазбавіцца “ахоўнага” панцыра
Аглядаць замежную праграму ІХ Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва “ТЭАРТ” надзвычай проста: сёлета ў ёй усяго чатыры спектаклі. І ўсё ж на гэтым маленькім пятачку арганізатарам удалося сабраць палітру жанраў і форм, прапанаваўшы выбарку на любы густ з эксперыментальнага шоу, пластычнага мастацтва, класічнай драмы і тэатра лялек. Прыкметна, што гэты канцэнтрат складаўся з пастановак са шматгадовай гісторыяй, у некаторых — ажно чвэрць стагоддзя. Як прапанаваныя спектаклі могуць паўплываць на беларускую мастацкую прастору?
Далей