Партытура лёсу “колоссАль”нага Эдзі
З 5 па 15 чэрвеня 1940 года ў Маскве была запланаваная дэкада беларускага мастацтва, якая ўжо двойчы адсоўвалася на пазнейшы тэрмін. Адсутнасць у рэспубліцы калектываў народнага танца і народнага хора яе кіраўнік Панамарэнка вырашыў кампенсаваць гуртом салдацкага танца Беларускай Асобай ваеннай акругі і падрыхтаваным Генадзем Цітовічам сялянскім хорам вёскі Вялікае Падлессе, якая толькі ў верасні 39-га ўвайшла ў склад БССР.
А ў якасці яшчэ аднаго “сакрэтнага козыра” ён планаваў гастролі ў Маскве свайго джаз-аркестра. Прычым слова “джаз” са сцэнарыя было выкрэслена.
Далей