Беларускі сучасны тэатр: тое art?
ІХ Міжнародны форум тэатральнага мастацтва TEART працягваецца, але частка яго праграмы — так званы Belarus Open, што складаецца з лепшых беларускіх праектаў, завершаны. 11 спектакляў за лічаныя дні, ажно да пяці паказаў на кожны з выхадных — сапраўдны “Канцэнтрат”: менавіта такі фестывальны слоган быў сёлета абраны. І хаця ў гэты сціслы лозунг укладаўся больш шырокі змест, канцэнтраванасць паказаў беларускага складніка — неабходнасць, разлічаная, у тым ліку, на больш як дваццаць запрошаных на форум замежных крытыкаў, прадзюсараў і іншых дзеячаў: іх меркаванні, запрашэнні “ў адказ” і ўвогуле “погляд з боку” дапамагаюць асэнсаванню і далейшаму прасоўванню нашага тэатральнага мастацтва.
Далей