Не прагнеш эфекта “ваў”
Не раз мне казалі: чым далей ты жывеш, тым марудней адчуваецца час. Не магу з гэтым пагадзіцца. Прынамсі, тут і цяпер. У Мінску час ідзе неяк ажно занадта ўжо хутка. Я вось не так даўно і жыву, але цудоўна памятаю, як выглядаў гадоў -наццаць таму Верхні горад, і як на Кастрычніцкай за ўвесь суботні вечар можна было не сустрэць ні душы.
Усё змянілася літаральна вокамгненна, быццам фея махнула чароўнай палачкай. Тэхналогіі, незлічоныя прапановы індустрыі забаў, звыклы для мегаполіса рэкламны гул… Урэшце, мы настолькі хутка прызвычайваемся да несупынных зменаў, што развучваемся здзіўляцца.
І на такім тле нават цяжка ўцяміць, якім павінна быць мастацтва, каб мець права называцца перадавым — так бы мовіць, у авангардзе. І ці трэба яму наогул такім быць?
Далей