Дэтэктыў для бабы Ромы
За што я люблю вёску? Адназначна адказаць не магу. Хіба любяць за штосьці? Любяць проста так. Тым не менш адказ на пытанне ёсць. Ніколі пра гэта не задумваўся б, калі б не ліст ад загадчыка аддзела бібліятэчнага маркетынгу і рэкламы Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Яна Чачота Святланы Кропатавай. Яна піша пра бібліятэчнае забеспячэнне аддаленых і маланаселеных вёсак, адначасова даследуе пытанне, вынесенае ў першым сказе. Вось яе меркаванне, з якім я цалкам згодны.
“Любога, асабліва гараджаніна, стомленага ад шалёнай мітусні, уражвае ціша пустых вясковых вуліц. Здаецца, што час тут не мае ўлады”. Цалкам згодны! Я, да прыкладу, гадзінамі гатовы сядзець на прызбе вясковай хаты пад стогадовай ліпай і думаць пра добрае. Але… Вось пра што піша Святлана Уладзіміраўна далей. “З другога боку, сучасны гарадскі жыхар, у якога ўсе выгоды — у крокавай даступнасці, доўга ў вёсцы не вытрымае”. І з гэтым цяжка не пагадзіцца, асабліва калі аўтакрама наведваецца сюды раз на тыдзень. Дый вёскі на вачах пусцеюць. Пеўня пачуць — праблема.
Далей