Розныя плоскасці жыцця хірурга
Неяк у славутага матэматыка запыталіся, што сталася з ягоным надзвычай таленавітым вучнем, ад якога навуковая грамада чакала выдатных дасягненняў? Ён стаў паэтам, — адказаў мэтр, — для матэматыкі ў яго не хапіла фантазіі. Я гэта да таго, што мастацтва — прафесія, а творчасць — стан душы. Творчы чыннік прысутнічае ў кожнай прафесіі, якая вымагае інтэлекту і майстэрства. Скажу болей, брацца за пяро ці пэндзаль варта, калі ўжо нешта ведаеш пра жыццё і маеш грунтоўны досвед у нейкай важнай справе. Зусім невыпадкова мае любімыя пісьменнікі — Антон Чэхаў, Самерсэт Моэм і Міхаіл Булгакаў мелі цудоўную базавую спецыяльнасць — медыцыну. Гэта адна з прычын маёй цікавасці да выставы “Розныя плоскасці”, што праходзіла ў галерэі “DК”. На ёй экспанаваўся жывапіс хірурга-анколага Аляксея Калабухава. Раней ніякага дачынення да мастацкай справы спадар Аляксей не меў. Узяцца за пэндзаль яго справакавалі акалічнасці, якіх бы лепей пазбегнуць. Урач атрымаў траўму, якая на пэўны час адсунула яго ад хірургічнай практыкі. Каб гэты час не быў змарнаваным, Аляксей Эдуардавіч заняўся жывапісам.
Я бачыў спадара Аляксея на выставе. Гутарку з ім прапаную ўвазе чытачоў.
Далей