Геній на матацыкле
…Кантрольна-прапускны пункт на сакрэтны аб’ект стратэгічнай важнасці выглядае так, як і мае быць. Жалезная брама, высокі паркан, суворыя людзі ў блакітных фуражках спыняюць на ўездзе “Победу”, каб праверыць у яе пасажыраў дакументы. І тут раптам на даляглядзе з’яўляецца сучасны мікраўтобус, які рушыць у гараж па суседстве. “Стоп, камера!” — крычыць рэжысёр. Трэба пачакаць, пакуль эпохі раз’едуцца, а потым — яшчэ адзін дубль.
У такіх варунках і адбываліся здымкі фільма пра Якава Зяльдовіча — чарговага героя маштабнага праекта “100 імён Беларусі”, які ўжо некалькі гадоў (ды, на жаль, дасюль яшчэ нерэгулярна) пастаўляе на нашы тэлеэкраны студыя гістарычнага кіно “Майстэрня Уладзіміра Бокуна” пры падтрымцы дабрачыннага фонду “Навука вакол нас”. Прычым робіць гэта зусім не з галівудскімі бюджэтамі — што, зрэшты, і спараджае нямала падобных да апісанага вышэй казусаў, цікавых для старонняга назіральніка.
Далей