Матылёк як няпросты сімвал
“На ўсе мае словы ёсць дакументальнае пацверджанне”, — фатограф Сяргей КАЖАМЯКІН, сустракаючы нас у сваёй кватэры, адразу дэманструе ўнушальную фотабібліятэку. Стос кніг, альбомаў, у якіх адзначаюцца аўтары беларускай фатаграфіі, раздаюцца журналістам, каб мы маглі перанакацца на свае вочы, што Мінская школа фатаграфіі — не выдуманы феномен. Знакаміты альбом Photo Manifesto: Contemporary Photography in the USSR, на вокладцы якога фотаздымак “Дачка” самога Сяргея Кажамякіна, каталог калекцыі мінскіх аўтараў, выдадзены Музейна-выставачным цэнтрам “РОСФОТО”, “Гісторыя еўрапейскай фатаграфіі”, дзе ёсць аддзел, прысвечаны беларускаму фота… Гартаючы старонкі, можна толькі здзіўляцца, як жа да гэтай пары ў нас няма свайго Музея фатаграфіі.
— Сяргей Іванавіч, — пачынаем адразу інтэрв’ю, — падставай да вас прыйсці, прызнацца, стала сёлетняя выстава ў Svan-Harrys музеі, з фонду шведскага Hasselblad цэнтра. Чулі, што на ёй экспанаваліся вашы работы. Ці гэта праўда?
“Праўда”, — адказвае аўтар слынных фотасерый “Дзіцячы альбом”, “Блакітныя матылькі”, "Фантомныя адчуванні”, “Ментальныя дрэвы”, фатограф, які пра гісторыю беларускай і сусветнай фатаграфіі можа распавядаць бясконца. Але наша размова атрымалася не толькі пра гэта.
Далей