Пытанне для сапраўдных знаўцаў беларускай гісторыі: які горад быў упершыню згаданы ў Іпацьеўскім летапісе ў 1287 годзе? Не хвалюйцеся і не адчыняйце ліхаманкава Google — гэта горад Кобрын Брэсцкай вобласці. “К” пабывала на свяце горада, а таксама цягам двух камандзіровачных дзён завітала ў шэраг устаноў культуры як самога райцэнтра, так і бліжэйшага наваколля. Уражанняў, як кажуць, мех і маленькая торба. Але пра ўсё па парадку.