Крыніцы і зоркі Івана Міско
У дварах Верхняга горада ў Мінску, непадалёк ад плошчы Свабоды, доўгія гады хаваецца непрыкметны будыначак. Некалькі гадоў таму на ім з’явілася выява касманаўта, які ляціць між зор. Гэты мурал з’явіўся тут падчас аднаго з фестываляў вулічнага мастацтва і невыпадкова — акурат у гэтым будынку знаходзіцца майстэрня народнага мастака Беларусі, скульптара Івана Міско, у творчасці якога тэма космасу даўно займае далёка не апошняе месца. Журналісты тут — частыя госці: майстэрня ў самым цэнтры горада, дзверы яе заўжды адчыненыя, гаспадар заўсёды мае што распавесці і са свайго багатага досведу, і з не менш шматлікіх планаў на будучыню. А гасцей прываблівае і захапляе не толькі сам скульптар, але таксама і дэталі інтэр’еру майстэрні — пачынаючы ад мноства скульптур, створаных Іванам Якімавічам, да незвычайных сувеніраў і аўтографаў яго знакамітых сяброў і знаёмых — касманаўтаў, кампазітараў, літаратараў, акцёраў...
Далей