19 ліпеня памёр народны артыст Беларусі Аўгуст Мілаванаў. У чэрвені ён адсвяткаваў 82-годдзе. Сёння
з 11.00 да 13.00 на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра, якому Аўгуст Лазаравіч быў адданы амаль усё сваё творчае жыццё, адбудзецца грамадскае развітанне з выкладчыкам, натхняльнікам і надзвычай моцным акцёрам. Пахаваюць яго на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у Мінску.