Сустрэча на Эльбе, або Нямецкі след Багушэвічаў
Не так даўно сумеснымі намаганнямі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Смаргонскага райвыканкама на падворку музея-сядзібы Францішка Багушэвіча быў зладжаны ўжо другі “Кушлянскі фэст”. За ўзровень яго арганізацыі можна смела ставіць “выдатна”. Таму хацелася б пажадаць арганізатарам не спыняцца на дасягнутым, а фестывалю — доўгіх і яркіх гадоў жыцця.
Хоць я і не з’яўляюся “багушэвічазнаўцам”, але дзіўным збегам абставінаў давялося і мне патрапіць у спіс запрошаных асобаў. Спрычынілася да гэтага адна знаходка, якую мне пашанцавала зрабіць сёлета. І не дзе-небудзь, а ў горадзе, які змяніў свет. Гаворка пра Вітэнберг, праслаўлены Марцінам Лютэрам. Верагодна, там бываў і наш Францыск Скарына.
Далей