У Купалаўскім — прэм’ера. І не абы-якая — нацыянальная класіка ХІХ стагоддзя ў сучасным прачытанні: “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Вядомы твор Яна Баршчэўскага ператварыў у п’есу Сяргей Кавалёў. Аншлаг!
На мінулым тыдні Беларусь святкавала Дзень Незалежнасці, з нагоды чаго многія ўстановы культуры зладзілі маштабныя святочныя мерапрыемствы — прычым, як у сваіх сценах, так і ў фармаце open-air. Зразумела, менавіта пра гэта згадваюць у сваіх лістах нашы карэспандэнты з розных куткоў краіны. А таксама, натуральна, і пра некаторыя іншыя адметныя мерапрыемствы, што адбыліся днямі ў Беларусі.