“А ў аснове ўсяго — Памяць”
Заўтра, 30 чэрвеня, урачыстай цырымоніяй на стадыёне “Дынама” завершацца ІІ Еўрапейскія гульні — форум, які прынёс Беларусі рэпутацыю спартыўнай і адметнай краіны. Не паспелі яшчэ згаснуць эмоцыі
ад буйнай падзеі, як мы ўжо рыхтуемся да новага свята — Дня Незалежнасці, які сёлета супадае з юбілейнай датай — 75-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Кульмінацыяй святочных мерапрыемстваў 3 ліпеня стане масавы тэатральны эпізод “Беларусь гераічная”, які будзе завяршаць ваенны парад. Падчас рэпетыцыі на праспекце Пераможцаў галоўны рэжысёр дзеі Мікалай Дудчанка падзяліўся з “К” яе падрабязнасцямі: — У аснове — 270 палотнаў, якія будуць трымаць маладыя людзі. Палотны стануць і экранамі для расповеду пра нашу гісторыю — на іх маюць транслявацца праекцыі — і рухомымі элементамі, з якіх артысты будуць складаць кампазіцыі. Але ў аснове ўсяго — ідэя памяці пра значныя гістарычныя падзеі.
Далей