Люстэрка, у якое варта зазірнуць
Кожны мастак унікальны, але ўсе мастацкія выставы чамусьці падобныя адна на адну. У больш ці менш зручным памяшканні па сценах развешана тое, што можа вісець — палотны, аркушы, габелены. Аб’ёмныя прадметы размешчаны на подыумах, дробная пластыка — у вітрынах. Ходзіць глядач сярод гэтага бы грыбнік па лесе, вышукваючы тое, на чым варта засяродзіцца. Бывае, што пойдзе з выставы з пустым кошыкам эмоцый, а бывае, што абцяжараны думкамі і пачуццямі. Але са свайго досведу скажу: кожная мастацкая экспазіцыя чымсьці гледача ўзбагачае. Заўжды карысна зазірнуць у невядомае ці ўбачыць
у нечаканым асвятленні звыклае. А мастацтва стварае такія магчымасці.
У чым я ў чарговы раз пераканаўся, наведаўшы выставу, прысвечаную 70-годдзю Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.
Далей