Каб пабачыць сонца
На мінулым тыдні ў ТЮГу адбылася прэм’ера спектакля “Я бачу сонца”. На беларускіх падмостках з’явілася грузінскае сяло, якое адчайна працуе для перамогі і чакае салдат з фронту. У галоўнага героя — падлетка Сасо — свая вайна: цяжкая праца ў полі, вучоба, дапамога цётцы Кето і аднакласніцы Хаціі, якая з усяго навакольнага свету бачыць толькі сонца. А калі бачыць сонца, дык мае надзею, што пасля вайны зрок можна вярнуць. Пра надзеі творчыя і грамадскія, пра магчымасць раскрыць сучасныя праблемы праз творы іншай эпохі аглядальнік “К” размаўляла з аўтарам інсцэніроўкі і рэжысёрам-пастаноўшчыкам спектакля, мастацкім кіраўніком Тбіліскага ТЮГа імя Надара Думбадзэ Дзімітрыем ХВЦІСІЯШВІЛІ.
Далей