Рака. Помнік. Музей
“Рэдкая птушка даляціць да сярэдзіны Дняпра”. Мабыць, цяжка знайсці чалавека, які б хоць раз у жыцці не пачуў гэтае выслоўе Мікалая Васільевіча Гогаля альбо не скарыстаў яго сам. Гэта літаратурны вобраз, дзе гіпербала — рэч натуральная, а часам і неабходная.
А калі дапасоўваць яе да рэчаіснасці, то магу сказаць, што рэдкі журналіст або турыст даедзе да Лоева — які акурат і стаіць на згаданым класікам Дняпры. Мой калега Яўген Рагін, які ў рэдакцыі адказны за рэгіянальную культуру і праз гэта аб’ездзіў нашу краіну ўздоўж, упоперак і па перыметры ды бадай усіх адказных культработнікаў у твар ведае — нават ён у Лоеве не бываў!
Далей